Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Наязджанец м. Прыезджы жыхар. Мы не здзешнія, мы наязджанцы, дык не знаем, што тута ранты было. Наязджанка ж. Іхная свацця наязджанка, после войны тут асталася. Невідаль ж. Штосы ii нябачнае, дзіўнае. ПШпёнак расказаў пра такую нёвідаль, што ўсе задзівіліся. Недаколак м. Недакалонае палена. Буйныя недаколкі асталіся на дварэ, мая не сіла з імі справіцца. Памянш. недаколачак. Пару недаколачкаў ляжыцъ, заутра расколяцца. Недалужжа н. зб. Нязграбныя асобы. Што ж ты здзелаеш, ежалі адно недалужжа кругом асталася, помашчы ніякае. Недасып м. Недаспаны час. Кажную нм недасып, дужа рана ўстаю, пакуля плотнікам нагатовіш, амягнеш з етаю перастройкаю. л Незакінутый дзеепрым. перан. Дагледжаны. Хамчанок незактутый, дачщ часта прыбягае, нявесткі ладна глядзяць. Некаяншца м. i ж. Няшднік. жа некаянніца здзелаўся Захаронак, жонка не ўладзіць перад ім шагу ступіць. Была некаяншца i Палага, залоўка ад яе нацярпелася. Немярэч ж. 1. Глухое места. Такая немярэч на балоце, што можно зайціць i не выберащся. 2. Непрыязнаснь. Пашла між людзей немярэч, крадуць, цягнуць, валакуць. 3 зб. Басякі. Немярэч спелася ў шайку, берагіся іх ды берагіся. Ненаглядка м. i ж. Ненаглядная асоба. Нёшта Коліна ненаглядка не прыходзіць на вечарынку. Памяйш. ненаглядачка. Айдзе ж твая ненаглядачка, хоцъ ба паказаў калі. Непакладзістый, непакладный прым. Непамяркоўны, незгаворлівы. Не дагаворышся з Барысёнкам, ён непакладзістый, холерный. 3 непакладным чалавекам трудна пра што-небудзь талкаваць. Непаладак м. Нелады. Калі ў сям'е неполадок, ета не жызня, нада, кабусёў лад ішло. Непаслухмяннік м. Неслух. Яе мальчуганы тожа непаслухмяннікі, ні одного не датуркацца. Непаслухмяннща ж. 9а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сяме
1 👁
 ◀  / 321  ▶