Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Нацерцца зак. метаф. Наляжацца хворым. Што нацёрся Мацвяёнак na больніцах, па два-тры разы кажный год ляжаў. ■ Націнянёхаць, націнянёхкаць зак. Напесціць. Баба іх націнянёхала ўволю, яны сядзелі за Ганнаю, як за каменною сцяною. Цябе было кату націнянёхкаць, вазіліся, як з бальною скулаю. Націнянёхацца, націнянёхкацца зак. Напесціцца. A націнянёхалася я з малымі, знаю, як іх гадаваць. Каб ты столько націнянёхкаўся, тады б не гаварыў усякія ярунды. Націнянёханый, націнянёхканый дзеепрым. Ладный карапуз у Манькінай дачкі, націнянёханый. Яе дзеці націнянёхканыя, з імі были каму вазіцца. Націр м., націранне н. Намул. Нелязя Бабка запрагаць, у яго бальшэй націр на плячэ, няхай зажыве троху. У Зоркі на абоіх плячах націранне, ды, відна, балючае, яна кідаецца ўхамуце. Нацягаць зак. перан. Натузаць. Ганчара нацягалі па судах, яму з Сярожкам жыта прыпісывалі, ці бралі яны moe жыта, ці не. Нацяганый дзеепрым. Ісачонкі нацяганыя, іх часта ў суд вызывалі. Начачэніваць незак. іран. Прыбіраць. Як стануць начачэніваць адна другую, насмяешся ўволю. Начачэнівацца незак. Прыбірацца. Умеюць начачэнівацца, як балыйыя, i прыгладзяцца, i прымасляцца. Начачэнідь зак. Прыбраць. Цябе ці нё сястра начачэніла, як настаяшчую дзеўку? Haчачэніцца зик. Прыбрацца. Чаго не ўмеюць, a начачэніцца ўчыць не нада, ды ўсё трэбуюць, каб бацька спраўляў даражэйшае. Начачэненый дзеепрым. Канешне, начачэненыя пабеглі ўстрачаць нявесту. Начухмарыць зак. Падмануць. Доўга такім прайдохам начухмарыць етых варанят. Начухмарыцца зак. Здаволіцца падманваючы. Што ўжо яны начухмирыліся людзей, няхай іх выламіць! Начыканіць зак. экспр. Навучыць, падрыхтаваць да дзеяння. К ім только пападзіся, к чаму хочаш могуць начыканіць. Нашустрыць зак. Праявіць актыўнасць. Не дужа Лабузёнак нашустрыць, ён увесь na дзеду задаўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

былй, зйк, начухмйрыліся
1 👁
 ◀  / 321  ▶