Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Натоп м. Натаптаныя сляды. Я падыйшла к сенцам, натопу няма, ніхто не захадзіў i не выхадзіў. Наторбацца, наторбіцца зак. эмац. Наесціся. Што дзяцям, наторбаюцца i пабеглі на вуліцу. Вун твой карапуз наторбіўся, жывацёнак стаў як барабан. Натпрузейкацца зак. Нападзывацца карову выгукам «тпрузей». Натпрузёйкалася Верка, пакуля злавіла сваю Зорку, тая ўсё не лавілася. Натпрусюткацца зак. Нападзывацца цялё выгукам «тпрусют». Што ты ніяк не натпрусюткаешся, няхай цёлачка скубе. Натрапляцца незак. Пападацца. Што яна будзе імець, калі стане натрапляцца Сярожу, адны непрыятнасці. Натруняць зак. Нашвэндацца. Яны натруняюцъ, што Машка ім коркі хлеба не дасць. Натрэндаць, натрэндацца зак. эмац. Нашвэндацца. Натрэндае, што на паўзімы сена не сабярэ. Натрэндаліся Іллюшчыхіны госці, пашлі прама цераз поле на бальшак. Натуманіць зак, іран. Накурыць. Калівы яшчэ раз тута натуманіце, я вас большы сюда нагою не путчу. Натуманіцца зак. Накурыцца. Бывала, за школаю натуманімся, Сашка краў у бацькі табаку / прынасіў. Натуманеный дзеепрым. Ого, як у вас тутацька натуманена, хоць калун вешай! Натурнік, натураліст м. гумар. Капрызнік. Ды яшчэ якей натурнік быў Анісічка, мала вы яго зналі. Ат натураліста нічога чалавечаскага не жджы. Памянш. натурнічак, натуралісцік. Яе хлопцы натурнічкі, паспробуй-ка пагаварыцъ з імі! Натуралісцік быў i Гаўрылка, нашто там казацъ што. Натурніца, натуралістка ж. Няхай будзе натурніца, дужа яна мне важна. Маша была натуралктка, ёй матка не магла н іў чом угадзіць. Натурнічаць незак. Капрызіць. Яе мальцы ўмеюць натурнічаць, мы нагледзеліся. Науказэіць, науказэйшчаць, науказэйстваваць зак. Павычвараць. Што ўжо науказэіў Шпакоўнін шалапут, усе насмяяліся. Няхай толъка нюхнуць у чарку, яны ўдваіх науказэйнічаюць за дзесяцярых. Маланкін пляменнік большы ўсіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

натўрнік, тўрніца, тўрнічаць
0 👁
 ◀  / 321  ▶