Насмяхацель, насмяхач м. Той, хто насмяхаецца. Усё Наталкін насмяхацель выламываўся, паказываў сябе: Танька так абрэзала таго насміхача, што ён зразу замураваўся. Наспінацца зак. Пасупраціўляцца. Макар наспінаўся многа, ды пользы з яго спінання ніякае. Нассацца зак. перан. іран. Напіцца п'яным. Учора ў Дзёмчыхі пілі, a айдзе сяння нассаліся, дайжа не прыдумаю. Настарыкавацца зак. Нажыцца ў старасці. Падажджыце, прыдзе ўрэмя, настарыкуецеся, ад етага ніхто не збаўляўея, разве да старасці ўрэмя не дойдзе. Настырліва прысл. Настойліва. Як пачынае настырліва прыставаць, тады Іван ад яго адмахнецца. Настырнік м.у настыра м. i ж. Настойлівая асоба. Каб ты не быў еткім настырнікам, цётка прынясла б табе знает што. Касмачонак такая настыра, ад яго не адчапіцца. Проська тожа не меншая настыра. Настырнща ж. Тані ад сябе настырніц, яны дайжа паабедацъ не дадуць. Насубычывацца зак. Сабрадца. Щ ты не знает, як Матрунка насубычываецца. сячас готова бежч, а цераз мінуту ўсё забыла. Насчахаць, насчахацца зак. Нагаладацца. А ці вы забылі, сколько насчахалі людзі после войны? Насчахаюцца без каплі малака, як ета яны паратылі без каровы астацца! Насялённый прым. Паселены, пераселены. Некатарыя ў нас былі насялённыя з Антонаўкі, недкулъ далёка, Наталаніць, наталаніцца зак. Пашанцаваць. Не кажнаму ў жызні наталаніць. Не так ёй наталанілася, як вы гавораце, цяпнула яна ўсяго на вяку. Наталмузіцца зак. Намітуеіцца. З кабаном усягда наталмузітся, у разборке многа работы: памыць, абчысціць, парэзаць. Натаранцець зак. неадабр. Набалбатаць. Яна адна за дзесяцярых натаранцщъ, яе слухаць — не пераслухаеш. Натаранцецца зак Набалбатацца. Сяння ты натаранцелася — дос, было кому пераслухацъ твае басні. Натарахцецца зак. Наплявузгацца. Паку ля натарахцяцца, паўдня пройдзеу некалі на поле бежч
Дадатковыя словы
пяным, талмўзітся
2 👁