Налучанне н. Выпадковая суетрэча. Налучанне ці палучыцца, ці не, луччы б сабрацца ды з 'ездзіць калі. Налындацца зак. Нашвэндацца. За лета налындаўся, трудна будзе за работу брацца. Наляганне н. Настойванне. На іх не такое наляганне нада, на іх каб з прутам налёг. Намарцаваць зак. Вымусіць да заляцання. Я б яго скора намарцаваў, ён ба мігам успакоіўся. Намарцавацца зак. Назаляцацца. Калі яны намарцуюцца, у сё ім места нійдзе няма. Намарцаваный дзеепрым. Яны намарцаваныя болыиы некудЫу Мяхай двору ідуць. *. Намахмеліваць незак. эмац. Наліваць звыш меры. Нашто яму столько намахмёліваць, ты знаеш, ят йш выпіўшый? Намахмелівацца незак. Налівацца звыш меры. У цябе намахмеліваецца не жалеючы, як свайму родненьтму. Намахмеліць зак. Наліць звыш меры. Намахмеліў мне кружку гарЫу яе ў рот нелязя ўзяць, а не то, щто піць. Намахмеленый дзеепрым. Глядзі, не давай перапіваіуь, у яго апяць поўный стакан намахмелен, Намінаць незак. жарт. Прагаа есці. Выбегаліся, дык намінаюць праснушкі, што пен не справішся. Намудрыцца зак. Прыдумаць. Бума не прылажу, як мне намудрыцца далезць да коміна ды абмазаць троху. Намярэкацца зак. Параздумваць. Столько ўжо намярэкалгся яны, што не прыдумаць. Намярэканый дзеепрым. Ну i што ў вас намярэкана, ці палучыцца нешта з паездкаю? Нападняхверывацца зак. Шмат наабяцаць легкадумна. А ці мала нападняхвёрываўся Анікан: памагу, памагу, а тады хвастом накрыўся. Нападчынгерываць зак. гумар. Прыбраць старанна. G вачыха нападчынгёрывае сваіх дачок, тэя гдуць, як кукалкі. Нападчынгерывацца зак. Прыбрацца старанна. Натдчынгерываюцца на вечарынку, усё роўна як не наших краёў дзеўкі. Нападчынгерываный дзеепрым. Сяння яны пашлг нападчынгерываныя, усіх хлопцаў звядуцъ. Напазычацца зак. Шмат пазычыць. Я ім напазычалася i грошы, i хлеба, i ўсяго, — калі прынясуць, а калі забудуць
0 👁