чышча саломы накратана, куды ён будзе дзяваць, разве ў горла піхаць стане. Накрыванне н. Матэрыял для пакрыцця. Як падвязём накрыванне, надо зразу за крышу брацца, цягнуць дальшы некуды. Накрынджаліцца зак. гумар. Нахадзіцца (пра крываногага). За скатом як накрынджаліцца, прыдзе, сядзе i варухнуща не можа. Накулдыячыць зак. Нагаварыць неразборліва. Ці наняла, што табе накулдыячыла ўнучка, я дык нічога не разобрала. Накулдыячыцца зак. Нагаварыцца неразборліва. Ты ўжо накулдыячыўся, ідзі спаць. Накулдыячаный дзеепрым. Як прыедуць Ксенніны дзеці, во ўжо табе будзе накулдыячана. Накурбакаць зак. Напісаць абы-як. Як накурбакае, дык сам не расчытае. Накурбакацца зак. Напісацца абыяк. У яго накурбикалася, што сам чорт не разбярэ, што напісана. Накурбаканый дзеепрым. Паглядзі, што ў яго накурбакана, я ні одного слова не найму. Налапачываць незак. Вастрыць (касу). Касу наланичываць большого ўмення не нада. Налапачывацца незак. Мянціцца. Калі хорошая ланатачка, дык i коса наланачываецца як нада. Налапаціць зак. Намянціць. Як Хведзька наланицщъ касу, яна i ніссяк бярэ. Налапаціцца зак. I. Намянціцца. Віджу, як у цябе наланацілася: жала загнуў у бок. 2. Шмат памянціць. Ён усім у дзярэўні наланаціўся, усе бабы бегалі: Коля, наланацъ. Налапачываный, налапачаный дзеепрым. Па-мойму, Міціна каса налапачывана. Наланачаная каса што хочаш возьме, только ланаціць нада ўмець. Налатацца зак. Пажывіцца. Хто только не налатаўся кала Лёлькі, яна ўсім помогала — i старцам, i хромым, i сляпым. Належч зак. Настаяць. Бацька з маткою наляглі i наляглі, каб браў Хролаўну, а Васіль не хацеў яе брацъ. Налізацца зак. іран. Нацалавацца. Стойце ды жджыце, ім нада много ўрэмя налізацца
Дадатковыя словы
накурбйкалася, наланйцщъ, наланйчы
0 👁