Лебяжэнне и. Падцобрыванне. Только пасмяяцца з яе лебяжэння: усё на задніх лапках ходзіць перад Карпянком. Лебязіцца незак. іран. Падцобрывацца. Каб вы відзелі, як лебязіцца Піліпіха перад Шаўчонкам, не знаё, як яму дагадзіць. Лежч зак. метаф. Выдаткавацца. Грошы ляглі, а толку з естага ніякага, не нада было звязывацца з Грышчанком. Лезць нёзак. перан. гумар. Падабацца. Сала яму лезе, а бульбачкі не дужа хоча, адсовывае левою рукою. Лецішча н. павеліч. Лета. За лёцішча так ужо выматаеш духі, жджэш, жджэш зімы, каб трошку дух перавесць. Лёжный прым. Цягавіты. Я была баба лёжная, сколько чаго перадзелала за сваю жысцъ — не прыдумаць! Памянш. лёжненькій. Лё'жненькія мальчыкі ў Сцегіанідкі. Лётчыкавый прым. Лётчыцкі. Не завідывайце вы лётчыкавай жызні, гіадняўся — а ў воздухе ўсё моЖа быць. Лістакрут, лістамёт м. Ападанне лісця пры моцным ветры. Як лістакрут закруціў, цяплынь рэдка калі бывае, усё холад i холад. Лістамёт i дарожкі падчысціць, як мятлою паработае. Лістасып м. Ападанне лісця. Тэй год дужа рана лістасып пачаўся, ну i зіма рана заступіла. Ліўком прысл. Моцна (ліць). Мы пад ігрушыну сталі, а дождж хлынуў ліўком, намяклі да ніткі. Ліхатня ж. Гора, няшчасце. Такая ліхатня ў жызні стала, людзей рэжуць, забіваюць, ніякага парадку ніхто не глядзіць. Лузканнік м. Той, Хто лузгае. Медленна ў лузканнікаў дзела дзвігаецца. Памяти, лузканнічак. ІІІто тута мой лузканнічак налузкаў, ці хваціць квасолі ў бульбу? Лузканніда ж. Сядзіць лузканніца над кацялком i носам клюе — дрэмле. Лупакі мн абразл. Вочы. Пратры лупакі, конь сячас перадок падверне i воз перакуліцца ў лужу. Луштуцца зак. эмац. Моцна ўдарыцца. Упарадчы паллё, упацёмках хто лупянёцца. Лупянутый дзеепрым. Адскочаш лупянутый, во табе ŭ лыбленне будзе
Дадатковыя словы
застўпіла, лёжненькія, лістакрўт
0 👁