Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
кучмісценькій. Нешта Верачкін кучмісценькій даўно тута не паказываецца. Лабавозіць, лабавозіцца незак. гумар. Гультаяваць. Каб што другое, дык не, a лабавозіць яны ўмеюць. Месяцы два лабавозіліся, а як падыйшла касьба, змыліся i не чуць. Лабарный прым. Дрэнны. Няхай ужо свят ляжыцъ, ну лабарный быў мужчына, Ксения з ім нагаравалася. Лабудзяный прым. Засмечаны. Ячмень дужа лабудзяный, як яго дачысціцца i калі. Лакушок м. Кошык для гнязда галубоў. Дзед лаяўся, а бацька ўсё лакушкі галубцам вешаў. Памяти, лакушочак. Вісела два, дык адзін лакушочак зваліўся. Ламіць незак. экспр. Звальваць, класці. Ух, тое ўрэмя ціх ламіў людзей, пачуеш: i там, i там памёр, ды усё маладыя. Лантапух м. Праснак. Спяку лантапух, салам зверху намажу, дзеці мае дужа любяць, ядуць, аж аблізываюцца. Лапацень л/ i ж. іран. Балбатун. Хто ж не знае, якей лапацёнь быў Змітрок, рэчы з яго ракою ліліся. I Аўдотка такая самая лапацень. Лапун м. Ліст лопуха. Атарві лапун ды сатры пыл са скамейкі. Во лапуны разрасліся! Лапыр м. асудж, Гультай, злодзей. Бацька з маткаю совесныя людзі, а сын — лапыр. Павеліч. лапырышча. Цягаецца лапырышча па дзярэўне рукі ў брукі. Лапырка ж. Восіпава лапырка айдзе хочаш пабудзе, ад яе берагіся ды берагіся. Лахар м. іран. Каханак. Ці адзін лахар у яе быў, іх было, было, ды перабыло, не сасчытаць сколько. Лахматуля м. i ж. гумар. Асоба з непрыбрануімі валасамі. Чаго ж ты такая лахматуля? Памянш. лахматулька, лахматулечка. Шяк лахматулька галаву не прыбярэ. А лахматулечка, ці не варона ета ў цябе на галаве гняздо звіла? Лахмы мн. Непрыбраныя валасы. Прыбірай малым лохмы, яны вочы пакосяць, глядзецъ не змогуць. Лашчынный прым. 3 лагчыны. Лашчынная трава складжана кала сахі, ты яе з клеверам не мящай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лантапўх, лапўн, непрыбран^імі
1 👁
 ◀  / 321  ▶