Заўлётак м. Каханак. Няўжэлі ты не замячаеш, што твой заўлётак пачынае ўлягаць за Шураю. Памянш. заўлётачак. Анцярэсный заўлётачак у Аніссінай дачкі. Захацце н. Месца за хатай. У цябе яшчэ захвцце не прибрана, тама ўсякага гломизду. Памянш. захацціка. I на захацціку няма manapa, я ўсё агледзеў. Заціш ж. перан. Прыемнасць. Як чэшиш цёлачку,ёй заціш, i так галаву варочае, i етак, только чашы. Зацэркаўе н. Поле, прастора за царквой. Ад лажка пашло зацэркаўе, урадлівая зямля, харашо спагноеная. Зацяжлівый прым. Зацяжны. / летася была зацяжлівая вясна, i з сёлетняе толку няма. Зацямна прысл. Поцемкам. Яе госці зацямна ўскачылі, надзеліся i скарэй на бальшак, дайжа нічога не ўкусілі. Зачэпка звыч. ж. эмац. Асоба, якая хутка ўстанаўлівае прыязныя адносіны. Ну ŭ зачэпка Вольгіна дзеўка, яна к кажнаму масленым блінам падкоціцца. Заядзь 1 ж. Мошкі. Заядзь не дае спакою скату, прама загрызае. 2 м. i ж. перан. Нягоднік. Hy i заядзь Кулінін зяць, здзяваецца над Ганнаю сколько ўрэмя. Звёхрыцца зак. эмац. Зрабіцца балбатуном, паклёпнікам. Саўсім чалавек звёхрыўся, прыдумывае, вярзе абы-што на людзей. Звярынскій прым. Жорсткі, бесчалавечны. Калі звярынскае серца, яго не ўгаворыш i не ўвясціш ні ў чом. Згамзіцца зак. Змарнатравіцца. Ладная была курточка, а без пригляду згамзыася, стала хоць выкінь. Згамзёмшы дзеепрысл. Згамзёмшы одну рубашку,, за другую бярэцца. Згаруншаць незик. Згінаць. Бяда яе згарунівае, такея перажыванні нікога не красяць. Згарунівацца незак. Згінацца. У вугалку згаруніваецца I сядзіць ціхенька. Згаруніць зак. Сагнуць. Балезня яго згаруніла, не можа нічога з 'есць, жалудак не прынімае. Згаруніцца зак. Сагнуцца. Набегаецца за дзет, a тады згаруніцца на кушэтке i засне. Згаруненый дзеепрым. Не знаю, ці приехала Храсіння, ці не, сядзела згаруненая кала аўтобуснай. 8a Зак
Дадатковыя словы
вўгалку, гломйзду, згарўнівае, згарўніваецца, згарўніла, незйк, чэшйш
0 👁