Запясчаніваць незак. Заносіць пяском. Зямля ад ракі начала запясчаніваць. Ты сам мост запясчаніваеш. Запясчанівацца незак. Заносіцца пяском. Троху-патроху бальшэй кусок лугу запясчаніваецца. Зарабат м., зарабатка ж. Заробак. На хвабрыке ў яго быў харошый зарабат, ды дзяржацца не ўмеў. Наша зарабатка знает якая: дзень запішуць i нічога на яго не палучыш. Заработашна прысл. Даходна, выгодна. Усягда цаляў папасцъ туды, айдзе заработашна. Заработашнасць ж. Даходнасць, выгода. НШдзе яму такая заработашнасцъ не пападзецца, напрасна кідаў тома. Заработашный прым. Даходны, выгодны. Бегаў, каб айдзе заработашнае места найціць, ды нічога не находзіцца. Зарасце н. Зараснік. Мы па аборках павысякалі зарасце, харошая трава расла, на кажнам аборку па капе ставілі. Заскакываннік м. Абаронца. Не знаю, адкуля ён узяўся такей заскикываннік. Заскакыванніца ж. Абсеклася заскакыванніца, большы не лезе не ў сваё дзела. Заскіпанец м., заскёпа л/. i ж. Задзіра. Падскачыў Антонаў заскіпанец: вы знаеце з кім чапаецеся, я вам морду ўскрыю! Ого, якей заскёпа быў Машачкін сынок, умеў налазіць, ну i яму часта нападала. Заскёпка, заскіпанка ж. А знаеш, луччы з такою заскёпкаю не звязывацца, ну яе к чорту! Калі-небудзь праздравяцъ Восіпаву заскіпанку, луччы некуды як праздравяцъ. Заекокываць незак. перан. Абараняць. Ён ба заскокываў, ды галава не дужа варыцъ, што к чаму. Застарыцца зак. Зрабіцца старым. А сколько дзевак застарылася i асталіся адзінокімі, хлопцы іхніх гадоў з вайны не папрышлі. Заступанец м. Абаронца. Чаго табе баяцца, у цябе вун якей заступанец ёсць. Заступанка ж. Мікіпарава заступанка цябе ад усіх чыста зашчыціць. Засціж ж. Глухое мееца. На нашым хутары такая засціж стала, усё зарасло травою, лазою, не пралезць. Засядалка ж. зніж. Доўгае сядзенне. У іх як пачанецца засядалка, дык чуцъ не да поўначы
Дадатковыя словы
заскйкываннік
0 👁