Буськаный дзеепрым. Ну-ка, ну, павярніся другім бокам, у цябе буськаныя шчокі.
Бутылашная, бутылашня ж. Пункт прыёму шклатары. Ужо нескалька дней бутылашная зачынета, я ніяк не магу здаць посад: Бутылашня толька ў горадзе, а яна калі работае, калі не.
Бухіканнік м. Той, хто працягла кашляе. Хвядоніхінага бухіканніка я кажнае ранне чую, як устаю. Бухіканніца ж. Табе, бухіканніца, выграцца нада, няхай ба Паўлюк лазню праклаў, выпарылася б.
Бязбольный прым. Небалючы. Мне многа ўколаў у бальніцы дзелалі, адны дужа балелі, а другея якея-то бязбольныя.
Бяздзвіжный, бездзвіжнэй прым. Нерухомы. Сколька Аўгінка гора прыняла: старык тры гады бяздзвіжный ляжаў. Калі чалавек бездзвіжнэй, ета гора нямернае.
Бяздушный прым. Такі, які дае мала цяпла. Вярбовыя дровы бяздушныя, хлеба на іх як нада не спякеш, нада бярозавых закінуць.
Бязладный прым. Неакуратны, неарганізаваны. З бязладным чалавекам луччы не звязывацца, ён усягда як вецер.
Бярозішча ж. Вялікая бяроза. На бальшаку здаровыя бярозішчы стаялі пасці да вайны, усё ўністожылі.
Бяссчасце н. Бяда, гора. Бывае, бяссчасце як ахваціць, не знае чалавек, куды ад яго дзецца.
Бясхатній прым. Такі, які не мае прытулку. Нейкій бясхатній сабака прыбіўся, калі што астаецца, уваллю / вынесу.
Ваднявый прым. Крыху вадзяністы. Ты прымець-ка, ежалі лета дажджлівае, і бульба ваднявая, а сухім летам не такая. Памянш. ваднявенькій. Смятана стала ваднявенькая, ета ад жары, што дужа жарка.
Вазграчаннік м. Пэцкаль. Адцягні вазграчаннікаў ад чыгуна, а то іх за мінуту не пазнаеш — так вымажуцца. Вазграчанніца ж. Як палучыць па руках вазграчанніца, тады пойме, што ёй гавораць.
Вазюган м. Вялікі воз. Прыпёрлі із-за Вяхры вазюган сена, верна, пудоў трыццаць украталі. Павеліч. вазюганішча. Прывязлі вазюганішчы сена, не меншы як па сорак пудоў, як яны толька ўзвязлі пад гару!
111 👁