Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Брызь выкл. перан. Пра выражэнне капрызу. Зінка спокойна гаворыць, a ema ні з чаго ні з якага брызь! — нікуды я не пойду! Брыляць незак. Касіць няўмела, абы-як. Якей з яго косец, трошку бршяе, а под покосам хоць привязывай. Буйтаваць незак. Цяжка працаваць. Увесь дзень буйтавалі, у пень выбіліся, земляныя работы дужа цяжолыя. Букір, букыр выкл. Пра кулянне. А што яму, букір на бак i ляжыцъ. Букыр за кустамі / качаюцца дзет. Букіранне н. Кулянне. Не давядзе да дабра букіринне, не вылангайцеся, а бярыце косы ды дакашывайце. Будоырына ж. Пухір, гуз. Булдырына ўскачыла на лбу, усё дно як ад удару. Памянш. булоырынка. Узятся нага булдырынкамі, не прыдумаеш, як іх зганяць. Бульбовік м. Ахвотнік да бульбы. Заві бульбовікаў, галичкІ зварыліся, сячас буду адцаджывацъ. Бурдыкаць, бурдыкацца незак. Падаць, перакульвацца. Ён ужо разы два бурдыкаў. Нешта ты дужа часта бурдыкацца стар. Бурдыкнуць, бурдыкнуцца зак. Упасці. перакуліцца. Вот табе жызня: бурдыкнуў i конец, зарчора схавалі. За смерць не бярыся, на від здоровый, а бурдыкнецца i няма. Бурканнік м. Буркун. Ну што сяння нашаму бурканыку не панаравілася? Бурканніца ж. Хоць ба на мінуту сціх/іа бурканніца, дык не сціхае. Буркатня ж. 1. Бурчание. Ажно галава ачмурэла ад яго буркатні, ніяк не ўнімецца. 2. Вуркатанне. Думаю, што ета за буркатня, а ета галубцы на крышы. Бурлыканне н. Раптоўнае паданне, перакульванне. Паглядзі на іхнае бурлыканне, дзелаць нечага, дык балаюцца, як дзеці. Бурлюкаць незак. Цячы з бульканием. Выйшла. паслухала, уродзе нешта цякець, падыйшла к пограбу — вада туды бурлюкае. Бусечкі мн. жарт. Цалаванне. Ого, як табе бусечкі наравяцца, але, верна, з Колем луччы буськалася. Буськаць незак. гумар. Цалаваць. Цябе, знаць, крэпенька Тамара бусъкае, дужа довольный ад яе прыбягаеш. Буськацца незак. Цалавацца. Любіш ты з дзеукамі буськацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

букірйнне, лйчкі, сціхііа
0 👁
 ◀  / 321  ▶