як чорт пад храстом. Ён калаціўся после тае бульбы, як чорт перад храстом.
Як чорт у круглым крэсле. Неспакойна (круціцца). Увайшла Анюта, дык Цімашонак завярцеўся, як чорт у круглым крэсле.
Як чорт у пекле. 1. Самаўпэўнена (распараджацца). Упаўнаважаныя часта прыязджалі, камандавалі тута, як чэрці ў пекле. 2. У бесперапынных клопатах. Тую восень ён павярцеўся, як чорт у пекле, ну ўсё прыбраў да былачкі.
Як чумічок. Маленькі, нізкі. Прыбягае к Мар'інай дачке нейкій кавалер, як чумічок, аршын з шапкаю.
Як шкілет (шкілецік, шкілеціна, шкілецінка, шкілеціначка). Вельмі худы. Высах, як шкілет, а хворс уго якей дзяржыць, прама не падступайся. Мы тады ўстрэцілі Міцю, ён быў як шкілецік. Яна і ў дзявоцтве была, як шкілеціна, і замужам не набрала цела. У іх адна дзяўчоначка і тая як шкілецінка. Увідзелі мы Райку і ажно спужаліся: яна ж як шкілеціначка.
Як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Імгненна (рухацца). Што ў іх палучылася, не знаю, ну Лявон адтуль выскачыў, як шмяля схваціўшы. Пабег, як шмяля ўхваціўшы, во даўхаджываў!
Як шоўк. Мяккі. Валоссіка як шоўк, мякенькае-мякенькае, у каго яна толька ўрадзілася, ну пашла не па Напрэевых.
Як шпілька (шпілечка). Тонкі. Мікіціхін старшый — ладный падуростак, але тоненькій, як шпілька. Яе абея дзяўчонкі як шпілечкі, танюсенькія.
Як шуя. Тоўсты. Ішоў міма нас Мікіпаронак, ён як шуя, удваіх ці абшчапілі б.
Як шчотка (шчотачка). Дружна (расці). Гною многа ўбухалі, пашаніца ўзыйшла, як шчотка. Трава, як шчотка, засела, хоць касу закладай. После дажджу атава ўзялася, як шчотачка.
Як ягад. Шмат. Раншы ў дзераўнях дзяцей-дзяцей было, як ягад, па сем-восем дзіцёнкаў у сям'е.
Як ягада пад лісток. Спрытна (хавацца). Падлез пад вецце, як ягада пад лісток, і сядзіць там, не відзен.
Як яшчарка. Спрытны, лоўкі. Яна, як яшчарка, куды хочаш пралезе, чаго хочаш даб'ецца
107 👁