Старонка 201
◀ / 321 ▶
Як тузік, пашоў пад Разанцы, можа дайдзе, а можа айдзенебудзь сунецца. Як туза. Моцна (напаіць). Учора Свірыдавы накачалі лесніка, як туза, ну ён ім угадзіў луччы некуды. Як тумба. Тоўсты, непаваротлівы. Стала, як тумба, на прыступкі і то ўзыйці цяжола. Як турман. Без развагі. Не пасылай яго ў горад, ён ні ў чым не разбярэцца, як турман, нічога не купіць. Як у бёрда (мех). Моцна (кашляць). Не вылежаўся, прастуджаный падняўся раншы ўрэмя, дык разбухаўся, як у бёрда. Прастудзіўся і нядзелю бухаў, як у мех. Як у вушачку. Цёпла, прыемна. Грубачка натопіцца, дык цеплата ў хаце, як у вушачку. Як у гарачый кацёл. Неабдумана (трапіць). Ускачыў у іхную сям'ю, як у гарачый кацёл, накукуецца. Як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Ніколькі (не трымацца). У етай галаве, як у дзіровым мяшку, нічога не дзяржыцца. І ў Кузьмы памяць здзелалася, як у дзіравым мяшку. Як у дурной мельніцы (малацілцы). Моцна (шумець). Ішла я кала Восіпавай хаты, у іх шум, як у дурной мельніцы. Шабуценне, як у дурной малацілцы, усё дно як дабро дзяляць. Як у дурную бочку. Без меры (піць). Ілле ў сябе, як у дурную бочку, калі яго шлунне насытае. Як у дурным лесе. Моцна (шумець). У маёй галаве ўжо трэццій год як у дурным лесе: і шуміць, і гудзе, і чаго там не тварыцца! 2. Моцна (зарасці). Падвор'е зарасло, як у дурным лесе, — і два мужчыны ў хаце. 3. Цёмна. Тута нічога не відаць, як у дурным лесе. Як у зайца гумар. Ніколькі. У твайго брата смеласці як у зайца, ці не ён уцякаў нядаўна ад цёлачкі? Як у калодзежы. Цёмна. У іхняй хаце як у калодзежы, неяк заходзіш уніз і свету не відна. Як у калхозе (калгасе) гумар. Павольна, неахвотна (рабіць). Нешта вы сабе пачалі касіць, як у калхозе. Паглядзі на іх работу: стараюцца, як у калгасе. Як у кандалах. Нязграбна (ісці). Ці па нашых дарогах на вісокіх каблуках хадзіць, — ішлі Архіпёнкавы дзеўкі, як у кандалах.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 321 ▶