Старонка 200
◀ / 321 ▶
Як таракан у ступе. У жаху (кідацца). На сходзе прыжалі, дык ён вярцеўся, як таракан у ступе. Як таран. 1. Вельмі худы. Нешта і Максім стаў, як таран, раншы ён такей не быў. 2. Высокі тонкі. Яе малец як таран, галаву нада задзіраць, каб разгледзець. Як таранок (тараночак). Вельмі худы. Высахлі мальчыкі, як таранкі, збегаліся з гульнямі. Чаго ета дзевачка як тараночак, у яе са здароўем не ў парадку. Як таўкач. Павольны, непаваротлівы. Ён усягда быў, як таўкач, асобенна як зніз напране. Як таўкач з каноплямі (маслёнкаю) іран. Моцна (сябраваць). Дружыць ён з Навумам, як таўкач з каноплямі. Падружыўся з Кітаёўнаю, як таўкач з маслёнкаю. Як таўкач кала місак (гаршкоў). Няўклюдна (абыходзіцца). Павернецца, як таўкач кала місак, то і пасуды не астанецца. Хадзіў, як таўкач кала гаршкоў, услед чарапкі ляцелі. Як таўкач па маслёнцы гумар. Заўзята. Свірыд паходзіць там, як таўкач па маслёнцы, на етым дружба і кончыцца. Як таўкач у ступе. Бесцырымонна (гаспадарыць). Разыйшоўся, як таўкач у ступе, усё ляцела мэтлухамі. Як трава. Нясолены. Сяння твая крупеня як трава, за разгаворам некалі было пасаліць. Як травінка (былінка) ў полі. Адзінока. Асталася Прося, як травінка ў полі, не к каму галавы прытуліць. Думай, баба, што хочаш, сядзі, як былінка ў полі, куды ні кінь, усюдых клін. Як трапкі. Мяккі (пра перамёрзлую капусту). Капуста перамёрзла, стала, як трапкі, а можна было дагледзець. Як трапышка. Несціхана (балбатаць). Лапоча і лапоча, як трапышка, хоць ба ў яе калі язык прыкусіўся. Як трубачыст. Вельмі брудны. Ходзіць, як трубачыст, рубашка тая ад веку ці мылася, ён і людзей не стыдзіцца. Як трудадзень за пляцень жарт. Усюды (чапляцца). Што ты чапляешся, як трудадзень за пляцень, дарога шырокая, ідзі, куды хочаш. Як туз (тузік). Моцна п'яны. І сяння Кавалёнак ходзіць, як туз, айдзе аб сцяну абапрэцца, айдзе аб дзерава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 321 ▶