Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як тузік, пашоў над Разанцы, можа дайдзе, a можа айдзенебудзь сунецца. Як туза. Моцна (напаіць). Учора Свірыдавынаканалі лесніка, як туза, ну ёнім угадзіў луччы некуды. Як тумба. Тоўсты, непаваротлівы. Стала, як тумба, на прыступкі i то ўзыйці цяжола. » -. Як турман. Без развагі. Не насылай яго ў город, ён'ніў чым не разбярэща, як турман, нічога не купіць. Як у бёрда (мех). Моцна (кашляць). Не вылежаўся, прастуджаный падняўся раншы ўрэмя, дык разбухаўся, як у бёрда. Прастудзіўся / нядзелю бухаў, як у мех. Як у вушачку. Цёпла, прыемна. Грубачка натопіцца, дык цеплата ў хаце, як у вушачку. Як у тарачый кацел. Неабдумана (трапіць). Ускачыў у іхную сям'ю, як у гарачый кацёл, накукуецца. Як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Ніколькі (не трымацца). У етай галаве, як у дзіровым мяшку, нічога не дзяржыцца. I ў Кузьмы памяць здзелалася, як у дзіравым мяшку. Як у дурной мелыгіцы (малацілцы). Моцна (шумеЦь). Шла я кала Восіпавай хаты, у іх шум, як у дурной мельніцы. Шабуценне, як у дурной малацілцы, усё дно як дабро дзяляць. Як у дурную бочку. Без меры (піць). Ілле ў сябе, як у дурную бочку, кал i яго шлунне насытае. Як у дурным лесе. 1. Моцна (шумець). У маёй гаАаве ўжо трэццій год як у дурным лесе: i шуміць, i гудзе, i наго там не тварыцца! 2. Моцна (зарасці). Падвор ё заросло, як у дурным лесе, — i два мужчыны ў хаце. 3. Цёмна. Тута нічога не відаць, як у дурным лесе. Як у зайца гумар. Ніколькі. У твайго брата смеласці як у зайца, ці не ён уцякаў нядаўна ад цёлачкі? Як у калодзежы. Цёмна. У іхняй хаце як у калодзежы, неяк заходзш уніз і свету не відна. 1 Як у калхозе (калгасе) гумар. Павольна, неахвотна (рабіць). Нешта вы сабе начале касіць, як у калхозе. Паглядзі на іх работу: стараюцца, я к у калгасе. Як у кандалах. Нязграбна (ісці). Ці на кашых дорогах на вісокіх каблуках хадзіць, — ішлі Архінёнкавы дзеўкі, як у кандалах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўшачку, сямю, ённіў
5 👁
 ◀  / 321  ▶