Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як таракан у ступе. У жаху (кідацца). На сходзе прыжалі, дык ён вярцеўся, як таракан у ступе. Як таран. 1. Вельмі худы. Нешта i Максім стар, як таран, раншы ён такей не быу. 2. Высокі тонкі. Яе малец як таран, галаву надо задзіраць, каб разгледзець. Як таранок (тараночак). Вельмі худы. Высоки мальчыкі, як таранкі, збегаліся з гульнямі. Чаго ета дзевачка як тараночак, у яе са здароўем не ў парадку. Як таўкач. Павольны, непаваротлівы. Ён усягда быў, як таўкач, особенна як зніз напране. Як таўкач з каноплямі (маслёнкам) іран. Моцна (сябраваць). Дружыць ён з Навумам, як таўкач з каноплямі. Падружыўся з Кітаёўнаю, як таўкач з маслёнкою. Як таўкач кала місак (гаршкоў). Няуклюдна (абыходзіцца). Павернецца, як таўкач кала місак, то i пасуды не астанецца. Хадзіў, як таўкач кала гаршкоў, услед чарапкі ляцелі. Як таўкач на маслёнцы гумар. Заузята. Свірыд паходзіць там, як таўкач па маслёнцы, на етым дружба i кончыцца. Як таўкач у ступе. Бесцырымонна (гаспадарыць) Разыйшоўся, як таўкач у ступе, усё ляцела мэтлухамі. Як трава. Нясолены. Сяння твая крупеня як трава, за разговорам некалі было пасаліць. Як травінка (былінка) ў нош. Адзінока. Асталася Прося, як травінка ў полі, не к кому головы прытуліць. Думай, баба, штр хочаш, сядзі, як былінка ў полі, куды ні кінь, усюдых клін. Як трапкі. Мяккі (пра перамёрзлую капусту). Капуста перамёрзла, стала, як трапкі, а можно было дагледзець. Як трапышка. Несціхана (балбатаць). Лапоча i лапоча, як трапышка, хоць ба ў яе калі язык прыкусіўся. Як трубачыст. Вельмі брудны. Ходзіць, як трубачыст,рубашка тая ад веку ці мылася, ён i людзей не стыдзіцца. Як трудадзень за пляцень жарт. Усюды (чапляцца). Што ты чапляешся, як трудадзень за пляцень, дорога шырокая, ідзі, куды хочаш. , Як туз (тузік). Моцна п'яны. / сяння Кавалёнак ходзіць, як туз, айдзе аб сцяну абапрэцца, айдзе аб дзерава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
1 👁
 ◀  / 321  ▶