Як клубочак. 1. Поўны, сыты. Адаркін меншый поўненькій як клубочак. 2. Рухавы. Бегае яе хлапчуган, як клубочак, ні мінуты спакойна не пасядзіць. Як ключ у воду. Бясследна (знікнуць). Паехаў, адно пісьмо прыслаў, а тады як ключ у воду, ні слуху ні духу. Як колас (каласок). Адзін, адзінокі. Астаўся ў хаце, як колас, сядзіць, галаву ламае, не прыдумае, к каму прыхінуцца. Мялляніхін сын астаўся, як каласок, ладна, што цётка трошку за ім глядзела тады. Як конь з-пад дуть Насцярожана (глядзець). А што ты думает, наўчышся глядзець, як конь з-пад дугі, з такт паразітам жыўшы: Як конь на падкову гумар. У здзіўленні (глядзець). Доўга Пархімёнак стаяў кала тэя хаты, дзівіўся, як конь на падкову. Як конь у хамут. Неахвотна (лезці). Нешта ён пхнецца на стог, як конь у хамут, не хочацца яму за вілкі брацца. Як кормнік (кормный вапер). Сыты. А што яму, разгадаваўся, як кормнік, ходзіць ды бруха пагладжывае. Абоя яны як кормныя вапры, хоць сала з іх крой. Як костачка. Схуднелы. Сухенечкій мальчык, як костачка, ну на месце аднае мінуткі не пасядзіць. Як кот. 1. Незадаволена (гаварыць). Чаго ён бурчыць, як кот, што не па ём здзелана? 2. Даволі гучна. Нехта скрабецца ў сенцах, як кот, хто б ета мог быцъ? 3. Настырна (лезці). Не суйся пад рукі, як кот, а то кіпятком абвару. 4. Ласкава (паводзіць сябе). Як правініцца ў чом, тады ўжо, як кот, лашчыцца, каб не палучыць узбучку. Як кот ад квакухі. Шпарка (бегчы). Катанулі ад Барысёнкавага садка, як кот ад квакухі, зналі, што можа не паздаровіцца. Як кот валяр'янку жарт. Ахвотна (піць). Не адказвайся, не адказвайся, твой Вася тожа хлебча, як кот валяр'янку. Як кот квавухі. Модна (баяцца). Што ты спужаўся цёшчы, як кот квакухі, яна ж цябе ўсягда па шэрсці гладзіць. Як кот (кошка, курыца) лапаю. Нязграбна (пісаць). Нешта нацарапаў, як кот лапаю, ні аднаго слова ніхто не прачытае. Крэмзаё, як кошка лапаю, не пісанне, а нівесь
Дадатковыя словы
валярянку
0 👁