Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як каменне. 1. Цяжкі. Я ўзялася за тэй мех, тама, як каменне, накладжана, не падняцъ. 2. Буйны. На іхным участку булъба як каменне, я дайжа не відзела такой. Як камень. 1. Цвёрды. Я шчупнула — там неьита цвёрдае, у сё роўна як камень. 2. Цяжкі. Тута накладжана як камень, яшчэ тая сіла нада, каб падняцъ. 3. Нерухома. Вылангаецца дзет, як камень, не заставіш нічога паможч. Як камушак (камушок). 1. Цвёрды. Пецькіна яйцо як камушак, у яго не выбёш, усе яйцы б 'е. Што ета ў ciненькім мяшочыку як камушок? 2. Здаровы. Вуллянін унук як камушак, ніякага холоду не баіцца. Ён з самого дзецтва быў, як камушок, i сячас харашо сябе чуствуе. Як каню тапкі. Без патрэбы. Нашто было тэй плуг несць i хаваць, ён яму нада, як каню тапкі. Як карова ў цесце. Нязграбна (таўчыся). Двор нада абязацельна засыпацъ, а то месішся па ім, як карова ў цесце. Як каромісел (кароміслік, каромісла). Нязграбны. Рукі закалеюць, дык становюцца, як каромісел, нічога не возьмет. У мяне правая рука як кароміслік, не хоча служыць. Нешта ў цябе сяння рукі як каромісла, знаць, на вечарынке пераскакалася. Як карцінка. Вельмі прыгожы. Ды віджу, што ў маму пашла дзяўчоначка, як карцінка, сядзіць. Як каса. Модна (пячыся). Ну й сярдзітая ж нейкая крапіва, джыгаецца, як каса. Як касцу матыка. Без патрэбы. Вайт вісюлькі Напрэю нада, як касцу матыка. Як ката з печы скінуць. Проста, лёгка. Сіла ў чалавека нямерная, яму воз перавярнуцъ — як ката з печы скінуць. Як каток. Шустры, непаседлівы. Цэлый дзет, як каток, носіцца, пад 'есцъ некалі, я ўжо сілаю застаўляю. Як каток без загваздкі. Ненадзейна. Бочка на круглых палках верціцца, як каток без загваздкі. Як качулка. Поўны. Аўдотачкіна залоўка раскруглелася, як качулка, я яе чуць пазнала. Як квакуха. Старанна (поркацца). Пакуля ты будзеш капашыцца, як квакуха, яны завернуцъ каня i паедуць. Як квакуха перад петухом. Пакорліва (паводзіць сябе). Нешта паследняе ўрэмя яна согнула галаву перад Максімам, як квакуха перад петухом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶