Старонка 184
◀ / 321 ▶
Як дзятлу шчыпці. Без патрэбы. Цяпера ім нада і чаўнакі, і набілкі, як дзятлу шчыпці. Як доска (достачка). Плоскі. Якая там нявеста, уся як доска, няма ў яе нічога ні спераду, ні ззаду. Ладная дзяўчонка, скора галасаваць пойдзе, а як достачка, на дзеўку не выдае. Як дубовый. Скачанелы. А мы ж скрозь усю зімачку мылі бяллё ў сажалцы, бывала, рукі стануць, як дубовыя, і палошчаш. Як дунай. Мажны, здаровы. У Мархвы расце дзеўка, як дунай. Як дунай хлопец, толька ніяк не жэніцца. Як дурак на апілкі (шчэпкі, шклянкі). У непаразуменні (глядзець). Стаяў кала іх Петрачонак, дзівіўся, як дурак на апілкі. Нечага любавацца, як дурак на шчэпкі, бяры мятлу ды падмятай. Уставіўся, як дурак на шклянкі, усё дно як ні разу дзевак не відзеў. Як ёжык. Непаслухмяны, непрыгладжаны. Коліна галава як ёжык, валоссе тарчыць ува ўсе бакі. Як ёжык на лісіцу. Са страхам (глядзець). Што ты глядзіш на Толіка, як ёжык на лісіцу, ён не кусаецца. Як жаба з купіны. Проста, лёгка. Прыгнуў з воза, як жаба з купіны, — што яму, маладому, спрыгнуць. Як жаба на купіну. З вялікімі намаганнямі (лезці). Дзярэцца на стажок, як жаба на купіну, глядзі, сарвецца і ляснецца. Як жаба на лісапеце. З выкрутасамі. Выламываецца, як жаба на лісапеце, хоча паказаць, што яна луччы ўсіх. Як жаба пад купінаю. Ціха, моўчкі (сядзець). Не трогаюць, дык і сядзі, як жаба пад купінаю, без цябе разбяруцца, што да чаго. Як за душу пачэпленый (пацягнутый). Бесперапынна (плакаць, гаварыць). Хныча і хныча, як за душу пачэпленый, з самае духі выцягывае. Якраз такей быў Антоніхін дзіцёнак, як за душу пацягнутый, намучылася яна з ім. Як зайцу скрыпка. Без патрэбы. Нада вам етыя свісцёлкі, як зайцу скрыпка, толька галаву будзеце дурыць. Як за панам (барынам). Прывольна, бесклапотна (жыць). Думала, што праседзіць, як за панам, а тута не палучылася. Пракачалася век за Коляю, як за барынам, знала толька есць зварыць, і то не ўсягда.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶