Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
лах. Пахадзілі на цэрлах ля Карняёнка, ды нічога не выхадзілі. 2. Пазадавацца. Лета пахадзілі на цырлах, ні з кім раўняцца не хацелі. Увідзіш, як паходзіць на цэрлах Нюшкін унук. Узмацн. Нахадзіцца на цырлах (цэрлах). 1. Надагаджацца. Ты б відзіла, сколька старая нахадзілася перад імі на цырлах. Находзіцца i Віцька на цэрлах перад Анюткаю. 2. Назадавацца. Так ужо вісока няслі сябе, нахадзіліся на цырлах не прыдумацъ сколька. Скора i меньиая находзіцца на цэрлах, прынясе Марыне ў пастанні. Законч. Адхадзщь на цырлах (цэрлах). 1. Скончыць дагаджанне. Адхадзіла на цырлах Ганна перад сваімі гасцямі, аддыхае. Ну калі-небудзь жа адходзіць на цэрлах i Хрысціна. 2. Перастаць задавацца. АдхадзШ на цырлах Ігнацёнкавы ўнучкі, паехалі ўчора, Ёй адхадзіць на цэрлах многа ўрэмя нада. Хадзіць па бабках (дзядах). Звяртацца да шаптуноў. Яны i ў бальніцы кідаліся з дзіцёнкам, i па бабках хадзілі, нічога яму не памагае. Пачалі i Захаравы хадзіць na дзядах, прапыталі нейкага старыка за Вяхрою. Непаўн. Пахадзіць па бабках (дзядах). Іванцовы пахадзілі па бабках парадашнага, мала чаго выхадзілі. Не памаглі бабкі, няхай па дзядах паходзіць. Узмацн. Нахадзіцца па бабках (дзядах). Нахадзіліся i Лявонавы па бабках, толька нікага толку не naлучылі. Нахадзілася Юлька па дзядах, ёй не столько лячэнне нада было, сколька самі дзяды. Законч. Адхадзіць па бабках (дзядах). Што адхадзіла Танькіна свякрова па бабках, к кому только не кідалася! Ну няхай адходзіць па дзядах, калі ў бальніцу не хоча. Хадзіць па нажу. Рызыкаваць. Ходзіце вы па нажу, ой, ходзіце, можаце калі так абарвацца, што рукамі не ўсплесняцё. Непаўн., Пахадзіць па нажу. У прошлым гаду ён пахадзіў па нажу, ета шчасце, што ўсё хорошо абыйшлося. Узмацн. Нахадзіцца па нажу. Адчаянныя мужчыны Васілёнкіу нахадзіліся па нажу летася. Хадзіць (іціць) па старцах (нішчых, кусках, з торбаю, з працягнутаю рукою). Жабраваць. Я маткі сказала: калі пашлеш мяне хадзіць па старцах, я пойду на зяціцкую рэчку i пад лёд кінуся. У тое ўрэмя много хадзіла людзей па нішчых. А што ж ты здзелаеш, як не будзе чаго ў рот укласцъ, i па кусках будзеш хадзіць. Адзін старычок хадзіў з торбаю i ўсягда ў нас начаваў. Я многіх знала, што хадзілі з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶