Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
мне дужа ўвайшло ў сазнаніе — як ганчар гарэў на балъшаку. Множн. Паўхадзіць у сазнаніе. 1. Прыйсці ў прытомнасць. Мы стаялі, ждалі, пакуля яны паўхадзілі ў сазнаніе. 2. Паспагадаць. Ах, якея людзі, ім ба нада было паўхадзіць у сазнаніе перад тымі дзяўчонкамі. 3. Запомніцца. А таго паўхадзіла ў сазнаніе, што тама быў Якімёнак, a яго няльзя забыць. У шчэпці панесць. Пра малога ростам чалавека. Таго чалавека — у шчэпці панесць, а задач — як у настаяшчага кавалера, не абы-якога. Уядацца (улягаць) у гарэлку. Прывучацца да п'янства. Не, стоп, малец, гавару, ты пачынаеш уядацца ў гарэлку, як дала яму натацыю — перастаў піць. Не давай улягаць у гарэлку, прывыкне — цяпнеш гора, i кампанію яго гонам гані з двара. Зак. Уесца (улежч) у гарэлку. Уесца ў гарэлку нядоўга, а адвучываць ой трудна. Большый спіўся на нет i меншый улёг у гарэлку, Узмацн. Паўядацца (паўесца, паўлягаць, паўлежч) у гарэлку. Мы помнім, як Цвятковы хлопцы паўядаліся ў гарэлку. Могуць i етыя паўесца ў гарэлку, на такое многа ўрэмя не нада. Вучыць не было каму, паўлягалі ў гарэлку, так i згінулі. У гарэлку паўлежч нядоўга, яна засасывав чалавека. Працягл -фінальн. Даўядацца (даўлягаць) у гарэлку. Ну вот відзіш, як Мацвеенка даўядаўся ў гарэлку. Даўлягаюць у гарэлку, што найдуцъ калі пад плятнём ці на полі ў саломе, як Дука найшлі. У яшных боціках іран. Безгустоўна апранугы. Вун Cniрыдоніхіны красавіцы ў яшных боціках, любуйцеся, жаніхі, мажа, которая спазрыцца. Хадзіць брухам (якім) іран. Быць цяжарнай. Стараецца твая нявестка, чацвёртым брухам ходзіць, закапаешся ты з унукамі. Хадзіць дзщёнкам (якім). Быць цяжарнай. Тады, як Прося хадзіла сваім Сашкаю, прыязджаў Тарасёнак ca свету. Хадзіць на цырлах (цэрлах). 1. Дагаджаць. Што ты перад імі ходзіш на цырлах, няхай самі печ топяць. Хадзі ля яго на цэрлах, выслужыш ласку. 2. Задавацца. Так ужо любіць хадзіць на цырлах, што не прыдумацъ. Яе дачка ўсё хадзіла на цэрлах: нос у неба i на людзей не глядзіць. Непаўн. Пахадзіць на цырлах (цэрлах). 1. Падагаджаць. Только прыедзе сын з нявесткаю, паходзіць Каця кала іх на цыр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянства
1 👁
 ◀  / 321  ▶