Духі амягнуць. Пра вялікую стомленасць. Трудна, як скот далёка, пакуля сходзіш да таго балота, падоіш, назад прыцягнешся — духі амягнуць. Духі (душу) падвязываць. Есці вельмі мала. Нічога ў рот не лезе, стаканок малака з праснушкаю з 'ем, духі надвязываю, так i цягну. Надберагаюся, наго зра не ем, лёгкім чым-небудзь душу надвязываю. Зак. Духі (душу) падвязаць. Цёплай вады вазьму ў pom, духі надвяжу, так i хаджу паўдня. Сама не прыдумаю, чым душу падвязаць, нічагусенька жалудак не прынімае. Дух пускаць. Прагнуць. Ім каб толька хто гарманіста прывадзіў, за вечарцнкамі дух пускаюць. Духу падпускаць гумар. Улагоджваць. Смяюцца людзі, як ён духу подпускав к Марчанкам. Зак. Духу падпусціць. Ён i сам не придумае, як духу падпусціць к новаму начальству. Дух чэгне. Пра неадольнае жаданне. Верна, i на сяння ўстрэча назначат, у \х дух чэгне на базар збегаць. Дуць лыч іран. Модна крыўдзіцца. Доўга дуў лыч на нявестку, нечым не дагадзіла яму. Душа адхінае. Пра непрыемнае адчуванне. Толька ўспомню, як ён з павязкаю на рукаве бегаў, душа ад яго адхінае. Зак. Душа адхінула. Таворыцъ, после таго случая душа адхінула ад Барыса. Душа вон лезе. Пра намаганні звыш сілы. Пакуля ўзнясеш вёдры на тэя горы, душа вон лезе. Душа з целам расстраецца. Пра адчуванне блізкага канца. Як прыціснула, як прыжала, я ўжо думала, у мяне душа з целам расстраецца. Зак. Душа з целам расстранецца. Пакуля душа з целам расстранецца, намучается i нацерпешся. Душа на нітачке вісіць (дзяржыцца). 1. Пра фізічную нямогласць. Некуды яму пра гулюшкі думаць, у яго душа на нітачке вісіць. Не, доўга Якавёнак не працягне, у яго душа на нітачке дзяржыцца. 2. Пра модны спалох. Мы сядзелі ў пограбе, душа ў нас на нітачке вісела. Жыць з такім палувумнікам — усягда душа будзе на нітачке дзяржацца. Душа порахам западае. 1. Пра знясілейне, стому. Увосень столько работы, душа порахам Западае, не знаеш, за што хватацца. 2. Пра надзвычайныя перажыванні. У
1 👁