Заснуць заснуцъ, упасці ў сон — уснуць з., руск.; захропсць, захрапець з. з храпением; задаць храпака з. з асалодай, жарт.; звесць вочы (вачамі) з. на вельмі кароткі час. Дождж, ляж дый засьні, дзелыць усёроўна нечыга. Думыў, трошку пыляжу, а тут зразу зыдрімаў, а патом i саўсім уснуў. Лёг i захроп як пяньку прыдаўшы. Адзін зыхрапеў i другей усьлед, а скот ні выгынян. Ладна зыдаў хрыпыка, паўсудык—ня меншы—спаў. Толька зьвёў вочы — чую, сморьгыіць: устывай, устывай. Якей тут сон, трошку вычамі зьвёў i ўсё, з малымі дужа ні засьнеш. 121. Застаўляць прымушаць, ужываць прымусовыя меры — зацяваць n. настойліва. i нецярпліва; прысіліваць, прыцясняць n. настойліва (пры пачастунку); прыганяць, паганяць n. настойліва, іншаск.; налягаць, прынуждаць n. настойліва; вынуждаць n. настойліва, малаўж.; няволіць n. наперакор жаданню; пароць, падпарываць n. катурхаючы, іншаск.; шаваліць, шавялщь n., злёгку напамінаючы (звыч. пры пачастунку), ін ш а с к пашаваліваць, пашавёліваць, падшаваліваць, падшавёлііваць n. злёгку, напамінаючы перыядычна (звыч. пры пачастунку), іншаск.; стаяць над душою, не даваць дыхнуць n. неадчэпна; гнаць у карак (шыю, сугон) n. настойліва i груба. Нада зыстаўляць, прівучаць патроху к рабоці. Цябе кылі ні зыціівай, дык ня выйдзіш с хаты дайжа скаціні паткінуць. Hi прісілівыйця мяне, хлопцы, я ўжо болыпы ні піць, ні есьць i ні хачу, i ні магу. Пріціеьняй, пріцісьняй, ніхай закусыюць. Што ты мяне прігыняіш, ці я ў чужых, ці што. Пыгыняіць старэй, дыхнуць ні даець. Пычыла нылігаць, дык я i ўзяў. Я цябе дужа прінуждаць ні стану, ня хочыш — ні бярі. Ну хто ж цябе вынуждаў браць Танічку, на ком хацеў, на том i жашуся. Дужа я цябе няволю, што хочыш, то й ныдзівай. Парі ix, napi, ніхай яшчэ пы чаркі нальлюць. Пытпарывыў, дык вісялей ішло дзела. Цябе ні шывалі — i ў рот нічога ні ўкладзеш. Hy няўжэлі ж i цябе шывяліць нада, ты ж ні ў чужых людзей. Пышавалівый, твае госьці саўсім заснулі. Нада пышавеліваць, вісялей будзіць. Пычшыівалівый
Дадатковыя словы
бўдзіць, дыхнўць, жашўся, закўсыюць, заснўць, паўсўдык—ня, уснўць
1 👁