чыпляіцца. Глянула ў вакно — гудзяць некуды ны ліхкавой. Так ліскытаць — айдзе ж тая дзіржава будзіць у калёсых, і каткі рассыплюцца. Дрынчыць пу бургунах наўскыч, а там бургуньня — толька гылаву злумаць. Ні глядзіць, куды ён едзіць і што ён едзіць, прець ныпрямік — і большы нічога.
Жалець
шкадаваць, выяўляць спагаду — шкадаваць ш., кніжн., рэдкаўж.; божкаць ш. крыху або прытворна; убівацца ш. вельмі, іншаск.; дрыжэць, трэсца, калаціцца ш. празмерна, іншаск., неадабр.
Разьві ты дужа жалеіш, што ён паехыў. Шкадую, што так выйшла, толька што ж ты зьдзелыіш. Ня божкый ты, ня божкый, тваю жалысьць кажный знаіць. Я асобінна ні ўбіваюся, сыбраўся іціць — ідзі. Дрыжыць над ім, каб і на вуліцу ня выскычыў, і вады ня выпіў,— нічога. Так ужо іна над ім трясецца, так жалеіць, як ён рассыпліцца ці рыстаніць. Ну чаго ты калоцісься так, зь ім жа нічога ні случылыся і ні случыцца.
Жывот
жывот, частка цела — пуза ж., іран.; бруха, трабух ж., груб.; бубен, барабан ж., іншаск., гумар.; ночвы, начоўкі ж. вялікі, іншаск., гумар., іран.; утроба, чэрава ж. вялікі, руск., неадабр., рэдкаўж.
Чуць зьеў толька трошку ні так, жывот січас хвытаіць, і што зь ім толька зывіряіцца. Нугудуваў сабе пуза, нічога ня дзелыючы. Таўсьценный-таўсьценный, брюха тоя вісіць цірязь ремінь. Адгудуваў сабе трябух, нечыга скызаць. Наб'ець свой бубін чым пупала, ходзіць — ня спышыцца. Набіў сабе бырыбан, пыўвядзернік капусты убухыў. Во ета ночвы, як ён толька носіць такея. Твае начоўкі напоўніць — нада ні абы-якей чугунок убухыць. Здаволіў сваю утробу, сыт. Відзіш, рузгудуваў чэріва, пудоў ны пяць сала, а можа й большы.
Жырный
сыты, укормлены з выгляду — гладкій с. роўна, у адносінах да чалавека, іран.; сытый, спраўный с. умерана, моцны фізічна; поўный с. умерана, здаровы; тучный с.
86 👁