Старонка 70
◀ / 281 ▶
85. Гатовіцца рыхтавацца, рабіць падрыхтоўку — гатавацца р. досыць энергічна, гумар.; падгатаўлівацца р. загадзя; падгатаўляцца р. загадзя, абмеж.; прыгатаўлівацца, прыгатаўляцца р. крыху, абмеж.; збірацца, сабірацца р. дзейсна, іншаск.; рапярціцца р. энергічна, гумар.; шарудзіцца р. мітусліва, гумар.; шарахоніцца р. дзейсна, з шумам, іран.; харахоніцца р. дзейсна, з шумам, абмеж.; шаравацца р. спяшаючыся, гумар.; напараджацца р. у дарогу, іран.; трахтавацца р. карміць, частаваць, гумар. Я дужа ня буду гатовіцца, сала нарэжу, гуркоў выбіру, ніхай ядуць. Гутуваліся цэлую нядзелю. Дывай пыдгытаўлівыцца, у Ходысых поізд мала стаіць. Антон пычаў пыдгытыўляцца к свадзьбі. Ні цягні, прігытаўлівыйся, зразу посьлі абеда пыбягім. А што мне прігытыўляцца, пінжак на плечы — і ўся пыдгатоўка. Зьбірайся скарей, разым пыбягім ны быльшак. Даўно сыбіраюцца к свадзьбі, ныгатовілі ўсяго ўсякыга. Ріпярціся, сяньня ж твой зьбіраўся пріціць с хлопцымі. Шурудзіліся, шурудзіліся — і на табе, гырманіст паехыў у дровы. Як ён шырахоніўся: рыбы нылавіў у Сажы, пырасёнка зарезыў, гарелкі нукупляў — а яны ні заехылі. Відзіў, хырахоніліся, верна, ны запоіны. Выгладжыюцца, масьлюцца, шуруюцца і ў вакно пыглідаюць, а там дождж як зь відра льлець. Куды ж сяньня ныпырядзіліся, ці ні ў Жыгалкі? Трахтуйся, госьці едуць, самыя важныя твае. 86. Глядзець глядзець, накіроўваць погляд — паглядаць г. час ад часу; паглядываць г. урыўкамі, рэдка; прыглядацца, прыглядывацца г. уважліва; углядацца, углядывацца г. з напружаннем; узірацца г. з напружанай цікавасцю; любавацца г. з прыемнасцю, асалодай; зерыць г. прыжмурана, неадабр.; зрэць г. са здзіўленнем, іран., абмеж.; лыпаць г. з неразуменнем, неадабр.; зыркаць г. час ад часу, злосна, неадабр., абмеж.; лыбіцца г. нахабна, асудж.; вытрашчацца г. уважліва, асудж.; вылупляцца г. уважліва, груб.; пяліцца, пяліць зёнкі г. з большай увагай, чым трэба, здалёк, асудж.; не звадзіць (не спускаць) вачэй г. неадрыўна, з зацікаўленасцю. Глядзі-ка, там далжны быць пукынкі, яны смашней, чым зь дзеріва. Пыглідаю, можа тога вірязубыга увіджу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 281 ▶