в., указаўшы на ахвяру; заявіць, падаць в. афіцыйна; данесць в., вераломна паведаміўшы.
Вакула быў такей: сам на што-небудзь пудбухторіць, а тады й выдысць. Каб цябе ды хто ні знаў, што ты зы чарку гарелкі прыдасі чылавека. Знаіш хто — цябе шумяніцкія хлопцы удалі, яны відзілі, як ты зь ім ішла пад ручку. Умесьці пілі, а тады яго аднаго прідалі. І хто б цябе мог утапіць, я ні ны каго ні магу падумыць. Зытапілі, ні за што, ні пра што зытапілі саўсім. Можа пудлужані патторнулі, а можа й кылатовінцы,—відзілі тэя й другея. Патторкніць, а тады сьмяецца, во ўжо халеріна нейкыя. Зыявілі ны яго і ўсё, а ён богу душою ні вінуват. Хто б мог пыдаць? — нада ж пайціць ны такоя. Ну й ізыкі, ужо дынясьлі і ў дзесіць раз пріклалі.
Выесць
выесці, з'есці ўсю траву да астатку (у адносінах да жывёлы) — выскусць в. рэдкую траву; выгрызць в. да каранёў; выгладзіць в. да каранёў, іншаск.; выгладаць в. да зямлі; вытравіць в. ядомае; выбіць в. вытаптаўшы; здзелаць ток, здзелаць як (на) ток в., вельмі вытаптаўшы.
Выіў скот аборычык, ні травінкі німа. Нехта коні пыдзіржаў, выскублі бічавіну ныгладка. Парініну кажныя лета скот як выгрызіць, нічога ні буваіць, а тады прагонюць табун — аткуль што возьміцца. Выглыдзілі коні балота — як бубін стала. Харошыя была трыва пы лагу, а трі тубуны, як зупусьцілі,—выглыдылі начыста. Вытрывілі Шыіну зы адну ноч. Выбілі парініну, аж пыл пыднімаіцца, а травішча ж была—касу зыклыдай. У лесі табун ну тубуну, пряма ток зьдзелылі. Лі Маслывыга балота зьдзелылі як ток. Зы два дні зьдзелыюць на ток і Міждарожжа.
Выкапаць
выкапаць, зрабіць паглыбленне — вырыць в. са значнымі намаганнямі; раскапаць, разрыць в. занадта шырокае паглыбленне; разбухаць в. празмерна шырокае паглыбленне, неадабр.; выбухаць в. празмерна вялікае паглыбленне, неадабр.
Выкыпыў сажылку, ныбралыся вады, паўнюсінькыя, як вока. Вырыць то вырыў, а толька хваціла, убіўся здо
77 👁