70. Выгнаць
выгнаць, прымусіць выйсці, пакінуць—прагнаць в. і адагнаць далей; пагнаць в. рашуча; вытурыць в. з напорам і хуткасцю; пратурыць в з напорам далей; турнуць в. энергічна, імкліва; пугнуць в. напалохаўшы, іншаск.; шурнуць в. з напорам і хуткасцю (звыч. аб групе істот); шугануць в. з напорам і хуткасцю, іншаск.; выставіць, выдварыць в. груба за межы памяшкання ці тэрыторыі; выперць в., нягледзячы на нежаданне ці супраціўленне, груб.; прапёрць в. далей, нягледзячы на нежаданне ці супраціўленне, груб.\ выкаціць в. з фізічным уздзеяннем, груб.; вымесць в. хутка, імкліва, іншаск., іран.\ вычысціць в. з калектыву (калгаса), іншаск., спец., уст.
Ні ўспакоісься — выгыню, аж дзівіцца будзіш, як будзіш дрынчэць. Выгынь авец на вуліцу, ніхай бігаць у пастух. Узноў прыгналі свайго зяця, верна, ўжо раз дзісятый. Прішоў, расьсеўся як у гысьцях, а тут яго як пагонюць, аж дзівіўся. Эх ты, дажыўся, што с хаты вытурілі. Прутурі, ніхай зьбегыіць у лаўку ды купіць; ні малінькій. Турні цялёнка, чаго яму ў тэй гарод лезьць, зьмесіць усё. Хацеў быў прімазыцца, пугнулі як мілінькыга. Шурні разым з-за прясла, ня столька пускубуць, сколька сталуюць. Шугануў раз-другей, большы ня лезуць. Што ты сабе, маліц, думыіш — і раз бацьку завуць у школу, і другей раз, і трецьцій,— цябе ж выстывюць. А й хырашо, што выдвырілі зь дзяреўні, хуць пыцішэла. Ня хочыць пыднімацца, ляжыць, прутым узыгнала ды выпірла. Прапёрлі чуць-чуць, дайжа ў горыд ні дашлесься. Пашоў, гыварілі, піріпрышаць, дык чуць ні ны высьпяччых выкыцілі. Доўга зь ім ні пыцацкыюцца, вымітуць скора. Помніш, быў улез у кылгас і яшчэ пычаў рызівацца, дык яго на сходзі тады і вычысьцілі, доўга ня чыкыліся з гырлыхватым.
71. Выдаць
выдаць, па-здрадніцку выкрыць — прадаць в. з карыслівым разлікам; удаць в. вераломна; прыдаць в. вераломна, абмеж.; утапіць в., паставіўшы ахвяру ў безвыходнае становішча; затапіць в., паставіўшы ахвяру назаўсёды ў безвыходнае становішча; падторнуць, падторкнуць
124 👁