Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
АД РЭДАКТАРА Слоўнік Г. Юрчанкі «Народная сінаніміка» — другая яго лексікаграфічная праца па мясцовай мове Мсціслаўшчыны.1. Крынідай, з якой чэрпае ён матэрыял па лексіцы, з'яўляецца яго родны дыялект, на якім гаівораць па Сожу i Вяхры на мяжы са Смаленшчынай. У сваёй новай працы Г. Юрчанка падае пераважна лексіку, якая не трапіла ў ранейшы слоўнік. Змешчана тут больш чатырох тысяч слоў. Аднак гэта не алфавітны збор мясцовай лексікі, а невялікія або значныя па колькасці рады слоў, якія ўжываюцца ў іўаворцы ў якасці абазначзнняў аднолькавых з'яў рэчаіснасці. Словы, якія ўваходзяць у падобныя рады, у практыцы лічацца сінонімамі. Слоўнік уключае 440 такіх сінанімічных радоў. Слоўнікі сінонімаў складаюцца звычайна па лексіцы літаратурных моў. Праўда, пакуль што яны — досыць рэдкая з'ява ў лексікаграфіі. Стварэнне ж сінанімічных слоўнікаў па дыялектнай лексіцы, можна. сказаць, зусім не праіктыкуецца. Адсутнасць падобных слоўнікаў не азначае, аднак, што дыялектная сінанімія не заслугоўвае ўвагі. Лексічныя сінонімы ў гаворках — гэта яркія фарбы ў моўнай палітры народнай паэзіі, маляўнічага жывапісу словам, выяўлення пачуццяў да розных падзей, абставін i з'яў жыцця. Спецьіфікацыя слоў у дыялектнай мове не па іх абазначальнай, а па эмацыянальна-выразнай сэнсавай функцыі надзіва багатая i разнастайная. I вядома, што назіранне над сінаніміяй i раскрыццё 'асаблі1 Першая яго праца па лексіцы Мсціслаўшчыны — «Дыялектны слоўнік» (Мінск, 1966; больш за 2 тысячы слоў). Надрукаваны таксама артыкулы: «Скарбы — побач» («Полымя» № 1, 1965); «Пра адзін сінанімічны рад» (3 жыцця роднага слова. Мінск, 1968); «Устойлівыя сінтаксічныя кампаненты ў сінанімічным радзе» ('Лінгвістычныя даследаванні. Мінск, 1968). i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, зяў, зяўляецца, і^аворцы
9 👁
 ◀  / 281  ▶