Вазня важданіна, неапраўдана працяглыя i неарганізаваныя дзеянні — валакіта, валынка в. праднамераная; канідель в. бясконцая i безвыходная; цеганіна в. цяжкая i працяглая; клопат в. вельмі турботная. Сколька вазьні було, пакуліцька тэя спраўкі выбігылі. Hy ікая ж тут вылакіта, схадзі, i стыршына січас табе патшшыць. Ай, ці ты ні знаіш Ігнацёнка, яму толька каб найціць зачэпку длі валынкі. Hi хачу кыніцелі, яшчэ раз c тым чортым зьвязывыцца. Хваціла i мне цігашны, большы ні нада. Було клопыту, ныхадзіліся i набегыліся. 59. Валассе валасы, расліннасць на галаве чалавека — хахолле в. нерасчэсаныя i даўно не стрыжаныя, неадабр.; кудлы в. узлахмачаныя, зневаж.; патлы, касмоцця в. вельмі ўзлахмачаныя i даўно не стрыжаныя, груб.; пэйсы в. даўно не стрыжаныя, што звісаюць на шыю, каўнер, іран.; Кучма в. пышныя, узлахмачаныя, гумар.; грыва в. вялікія, пышныя, даўгія, іран.; кудры в. кучаравыя; хахол, чупрына в. над ілбом, іран.; прычоска в. упарадкаваныя. Рышчысала б троху валосься, ны каго ты пахожа. Як вума рішомшы быў, яго ніхто ні глядзеў, хахольлім увесь аброс. На зеркыльца, глянь ны свае кудлы, можа, сам спужаісься. Як с такімі патлымі за стол лезьць, цябе ўжо ня стрыжч, а смаліць нада. Руспусьціў касмоцьця i ходзіць як чучыла ны гародзі. Будзіш у горыдзі — зайдзі ды пыцстрыжыся, пэйсы вун пы кыўнярю ліжаць. Ня лезь Кучмою у гаршкі. Зугудуваў гріву хуць косы зыплітай. Хто іх будзіць зывіваць, ат роду такея кудрі. Як пацстрыг свой хахол, ны чылавека троху пахож. Ці помніш ты, калі сваю чупршу чысаў. Сколька ты ні нывадзіся, вецір зы раз тваю прічоску растрепліць. 60. Везць везці, перамяшчаць пры дапамозе пэўных сродкаў у адным напрамку—цягнуць в. многа, павольна, іншаск.; валоч в. вельмі многа або неакуратна, іншаск., неадабр.; перць в. вельмі многа, з цяжкасцю, асудж.\ імчаць в. вельмі шпарка, неадабр
Дадатковыя словы
бўдзіць, кўдлы, кўдры, кўдрі, напрамку—цягнўць, пакўліцька, чўчыла
3 👁