ніца, Іван ці Стыхван, ня голіна дык стрыжына, адзінакыва сь кім ехыць, што міру, то й бабіныму сыну будзіць, паеду. Тряпіця што хочыця, мне ат вашыя тріпагні ні халодна, ні жарка. Ці ён купіць кралі, ці ня купіць, мне ні ў кырман, ні с кырмына. Ніхай дождж, ніхай ня дождж, ім хуць трыва ні расьці. Як жа ён жывець, што яму ўсё хуць гарі. Я знаю, табе ўсё хуць гарьрю гарі.
45. Бервяно
бервяно, ствол ссечанага і ачышчанага ад сучча дрэва (без верхавіны) — бярно б. вышэйшай якасці; краж б. вельмі тоўстае; палка, палена б. сярэдніх памераў, пагардл.; калода, целеш (цялёш) б. тоўстае кароткае (звыч. для распілоўкі); кругляк б. кароткае; бернушко, бернушок б. адносна невялікае і нятоўстае.
Рысьпілілі бірьвяно пыпылам, два шулы выйшлі. С твайго бірна пыдвалкі выйдуць. Ныцігаў бёрныў ны піцісьценку. Ліжаць два кряжы, ні апхваціць. Пушчу пару палык ны рысьпілоўку ны асаду. Выляіцца палена, нада пыць сьцяну пыткаціць. Здаровыя калода і чыстыя, столь выйдзіць, будзіць аж блішчэць. Харошый целіш, ны асаду луччы ні нада. Во каб айдзе такей цялеш дыстаць, ды штукі трі-чатырі, столь ба была як яйцо. Зьверьху кругляк здаровый, а ў сірядзіні дуплюватый. Апчысьціў бірнушко, ніхай пацсохніць, пойдзіць на досткі. Руспусьціў бірнушок ны асаду і нескылька палык пыпылам на нарожнік.
46. Беспакоіць
турбаваць, пасяляць трывогу, клопат — непакоіць т. у невялікай меры; трывожыць т. з трывожным клопатам; рупіць т. неадвязна; скрэсць т. шчымліва, надакучліва, іншаск.; муліць т. перашкаджаючы, іншаск.; таўхаць т. напамінам, іншаск.; тоўхаць т. напамінам, іншаск., рэдкаўж.; валнаваць т. моцна, іншаск.; вадзіць т. назойліва, адчувальна, неадабр.; пароць т. адчувальна, частымі напамінамі, іншаск.; трогаць т. хвалююча, да расчуленасці, іншаск.; чапаць т. злёгку, краем, іншаск.; брыдзець т. прыкра, надакучліва.
Мяне дужа біспакоіць, што паехылі мае ў лес і ні ўзялі цёплый адзежы. Нас усё ўремя ніпакоіць, як ён
86 👁