Старонка 49
◀ / 281 ▶
тыкая была злыдня, што луччы і ні ўспымінаць. Злыднаты цяпнулі, большы ні нада. Ці ты знаіш, у якой нішчаце мы гудуваліся?— адны лапці ны піцярых былі. Сколька я помню, яны ўсігда жылі ў старешчыні,— так, пірібіваліся з быка ны індыка. Ці ты ня помніш Хвядоськіных, у іх у хаці ўсігда была сарвілыўшчына. Бежч бегчы, шпарка рухацца ў адным напрамку, моцна адштурхоўваючыся нагамі ад зямлі — трухаць б. няспешна; каціць б. бадзёра, іншаск., гумар.; дзяжыць б. вельмі бадзёра, гумар.; джгаць б. шпарка, гумар.; (і)мчацца, (і)мчаць б. вельмі шпарка; несца б. надзвычай шпарка; ляцець б. надзвычай шпарка, імкліва, іншаск.; часаць б. вельмі шпарка, бадзёра, іншаск., гумар. Доўга бег, аж ні аддышуся — так задыхыўся. Ціляты голывы зыдралі, ныпырядзіліся бежч. Ніхай сабе стар конь, а трошку трюхыіць біс пыдгыняньня. Коцюць, толька пыл с-пад ног клубамі. Куды ты дзяжыш наныч? Джгаіць, ажно полы рызьвіваюцца. Калі хочыш засьпець іх, імчыся с усіх ног. Вун яны мчацца із-за ліпык. А чаго було так імчаць, у шывырыт хто гнаў ці што? Мчыць с усіх ног на злом гылавы. Ух, нясуцца, як голыў сабе ні пузлумаюць. Ляціць, ні глядзіць куды, бухніцца ў яму, хочыш — ногі пывыкручыіць. Так ужо чэшуць, адзін піріда дным стыряюцца, хто каго пірягоніць. Безразлічна абыякава, без зацікаўленасці і інтэрасу — адзінакава, няважна, усёдно, усёадно, усёроўна (усёраўно, усёраўна), хоць ба што, ня голена, дык стрыжана, ні халодна ні жарка, ні ў карман ні с кармана а. абсалютна; хоць трава не расці, хоць гары, хоць гарру гары а. абсалютна, неадабр. Няўжэлі табе бізразьлічна, што пры цябе стануць гываріць. А мне адзінакава — і тэй дужа ладзін, і етый дужа харош. Мне ніважна, ніхай жэніцца, ніхай ня жэніцца. Я знаю, што табе ўсёдно, дык мне ня ўсёдно, сь кім жыць. Усёадно куды йціць, дзьвінім, знаць, ны Бірязуйкі. Яму усёроўна, пріедзіш ты ці не. Думыіш, мне ўсёраўно, касіць ці пыхаць. Айт, мне ўсёрыўна, капусты улі. Ці гыварі, ці маўчы, яму хуць ба што. Ікая там разь-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶