Нада б хворысту насеч, ды ўсё ўремя ня выбіру. Прівёз два вазкі хмызу, нада пасеч пыць сьцяну, ніхай сохніць. Насеклі хмызьніку, думыім атвечыра прівезьць. Якей ня быў хлуз, дык і тэй пыдыбралі. Што зы тапленьня паціпнікым, пых і німа. Пруцьця запхнула, яно пыхнула, гаршкі дайжа ні зыкіпелі, нада паткінуць буйнейшыга.
423. Хістаць
хістаць, вагаць збоку ўбок — хітаць х. паціху, памалу; шатаць х. моцна ў аснове; гібаць х. прагінаючы; ківаць х. паволі; калыхаць х. паволі шырока, іншаск.
Будзіш хістаць — рысхістаіш, і верба ня пріміцца. Папробывыў хітаць, дык яно і зь места ня рушыцца. Ты мала шытаў, дай-ка я пышытаю. Гібыў і дагібыўся — рябінку злумаў. Ківай яшчэ, должын вырвыцца, калі якога сучка німа ўнізу. Ні кылышы клінка, ён і так чуць ліпіць, ныўряд ці выжывіць.
424. Хмарыцца
пахмурнець, зацягвацца хмарамі — хмарыць; тучыцца, тучыць п., малаўж.; кулажыцца, кулажыць п. моцна; крывіцца п. моцна, іншаск.
З ночы яшчэ хмаріцца, дождж пряма вісіць. Дывай скарей сена хвытаць, хмаріць зычало. І ўчора так тучылыся, а дождж ні сыбраўся. Відна, нада зьнімаць адзёжу: тучыць, каб ні зымякла. Раз пычало кулажыцца, то глядзі, зьбярецца дождж. Два дні кулажыла, а сяньня трошку во рызыгнала. Нешта крівіцца і крівіцца, відна пойдзіць січас дождж.
425. Цаляць
намервацца, мець намер злаўчыцца — лацнаць н. з хітрасцю; лаўчыцца, лаўчыць н. з хітрасцю, неадабр.; ладзіць, меркаваць н., падбіраючы зручны момант; меціць, цэліцца, цэліць, падцэлівацца н., робячы абыходныя манеўры, іншаск.; мерыцца н. пры выпадку; мерыць н. пры выпадку, абмеж.
Цыляй-ка ты як-небудзь пыцскачыць на той нядзелі ў Шамыва, — пірікызывылі. Я буду лыцнаць, каб зразу
79 👁