Старонка 220
◀ / 281 ▶
415. Устрэціць сустрэць, спаткацца, ідучы насустрач — стрэць; сустрэць с., малаўж.; перастрэць с. спецыяльна з нядобрымі намерамі; налучыць, натрапіць с. выпадкова; папасць с. выпадкова, іншаск.; наткнуцца с. нечакана. Ты знаіш, каго я ўстреціў сяньня дарогыю? — Міхалку Пыльчынка, у грібы ішоў. Хадзіла трошку лі мыгазіныў, думылыся, каго сы сваіх стрену. Сустреў Дывыдзёнчыху, ды пыгываріць ні прішлося, іна дужа сьпяшыла. Ён прыдаў і пашоў сабе, а яны кругом, пірястрелі ў кустах: дывай грошы. Доўга хадзіў і нікога зь мідзькыўскіх ні налучыў. Пыглідай-ка, можа нытрапіш гыліічан, пірідасі куму, ніхай зайдзіць. Калі пупадзеш там Храсіньню, скажы, каб зыйшла. Наткнуўся ў Колтыві ны Стыльмашонка: што ты тут ходзіш? — прапытывыю пацьцёлка, гаворіць. 416. Уступаць уступаць, ісці на згоду — саступаць у. з павагі; наравіць, наравіцца у. з-за стрыманасці; абнараўляць, абнараўляцца, абнараўліваць, абнараўлівацца у. часамі з-за стрыманасці; перапускаць у. у чарзе; зважаць, зважацца у. з-за чалавечнасці; уважаць, уважацца у. старэйшаму, паважанаму. Зь людзьмі жыўшы, нада умець і ўступаць, і ні сваріцца. Каб ні суступалі адна другой, даўно б пызарезыліся. Ня ўмеіш ты ныравіць, ой, ня ўмеіш, глядзі, так ні прыжывеш. Зразу ўзілася як сьпічка, поцступу німа, а посьлі пычыла троху ныравіцца. Як мы жылі? — абнырыўлялі адна другой, так і жылі. Сколька жыла, усё абнырыўлялыся, і калі што ні па ёй, ні пыказывыла віду. Табе нада було абныраўлівыць, нічога б с табою ня зьдзелылыся. Ніхай скажуць, а ты абныраўлівыйся, карона сь цябе ні спадзець. Ён такей чылавек, яму ўсігда ўсюдых піріпускаюць. А што ты хацеў, каб і ні звыжаць нікому. Ныдаела ўжо мне ім звыжацца. Ты і ўваж, іна ж старей, табе нада увыжаць. Глядзі, вядзі сябе хырашо, увыжайся, яны ж усе старейшыя, а ты ні ў сваёй хаці. 417. Ухажываць заляцацца, праяўляць прыхільнасць да жанчыны — ухаджываць з., уст.; бегаць, прыўдараць з. настойліва,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 281 ▶