Успомні, якей успыльчывытый быў Ісай, пряма як сьпічка, жыг і зыгаріцца. Успымяніш ты матку яшчэ ні раз. Сыбраліся, доўга сядзелі, пымянулі ўсіх — і жывых, і мёртвых. Папомніш маё слова, што гуркі табе так ня бойдуцца. Ты зьвізаўся з Дывыдзёнкым ныпрасна, ён пріпомніць ета сянцо, ні забудзіць.
413. Успыльчывый
запальчывы, схільны да ўзбуджальнасці — успыльчывытый з., малаўж.; гарачый з. вельмі, іншаск.; раздражыцельный з. у дробязях; як спічка з. вельмі.
Як ты жывеш с такім успыльчывым. Усе троя успыльчывытыя, зь імі ніхто і зьвязывыцца ня хочыць. Ня будзь ужо, ня будзь такім гырячым. Што ты рыздражыцільныя, дык дужа мне важна. Ух, іна ж тыкая, як сьпічка, чуць што, січас успыхніць, зыгаріцца і пышла ізыком та-та-та-та-та.
414. Устаць
устаць, падняцца з пасцелі пасля сну — падняцца у. нехаця; узняцца у. шпарка, абмеж.; усхваціцца, усхапіцца, падхваціцца, падхапіцца у. імкліва; ускачыць у. імгненна; ускруціцца, успароцца, ускапашыцца, узбутурыцца у. дачасна, вельмі рана, без патрэбы, неадабр.
Устану на зорькі і пыбягу ны аборык, яго толька і скосіш з расою. Пыдняўся-тыкі, прыспаў пасьці суткі. Ня верь Хлімону, ён можыць узьняцца ды пітухоў, а можыць прыспаць да беда. Усхваціліся яшчэ пріцімна, ды пакуль туды-сюды пытаўкліся, і сонца ўзыйшло. Строгія дзяўчонкі, усхапіліся чуць дзень, пы стыкану мылыка выпілі і пабеглі. Яшчэ сонца ні ўсхадзіла і дайжа птушкі ні турлычылі, пытхваціныся, корку хлеба ў кырман і кытанула ціріс парініну ў лес. Калі ж ён спаў, — так рана пытхапіўся. Рана ты ня ўскочыш, я ны цябе ні надзеюся дайжа во настолічка. Табе толька самыя пыра спаць, а ты ўскруціўся гылыгалець і ны гылаве хадзіць. Успароўся пріцімна, надзеўся ціхінька і шмыгнуў за дзьвері. Ускыпашыліся чуць ні пысярёд ночы і адурюваюць. Узбутуріліся ні сьвет ні зыря, што яны будуць дзелыць.
82 👁