Уняцца
суняцца, супакоіцца, стаць нарэшце ціхім — успакоіцца, суняцца; уціхамірыцца, аціхамірыцца, усмірыцца с. пасля шумных паводзін; сцішыцца, аціхнуць, прыціхнуць, пацішэць, пацішыць с. часова, крыху; сціхнуць, уціхнуць, уцішыцца с. пасля бурных паводзін; угамавацца, угаманіцца с. пасля грубых паводзін; асесць, асесца с. адразу.
Унімісь-ка ты, чылавек, сы сваім ціганьнім. Пушумеў троху зь вечыра, а тады успакоіўся. Пыра табе, ой, пыра суняцца. Ну, ці вы самі уціхамірціся, ці нада успыкаівыць. Можа, возьміцца за розум, аціхамірыцца. Ну каб ні ўсьміріўся, мы б цябе усьмірілі, доўга б помніў. А сьцішыўся толька пыд раньня, ато рады ні було. Ну, ці аціх ты тама, ці нада яшчэ ўсьміряць. Як зы каршэнь узялі, разым пріціх і дуры айдзе дзеліся. Троху пыцішэў, ну толька яшчэ ў руках дзяржы ды дзяржы. Ай, пацішыў, айдзе такей бысяк пацішыіць. Сьціх ш шубуценьнім, а раншы бувала уніму німа. Ці ён уціхніць калі, ці ўзноў унімаць нада. Пыдажджы, ня трогый, ён сам уцішыцца. Во тыкі ўгумуваўся, заснуў, ато пряма ні зналі, што дзелыць. Як зьвізалі, тады угыманіўся, нягож ні ўгыманіўся. Прігразілі — тады асеў, пірістаў адурюваць. Ты яшчэ ні асеўся? — пыгадзі трошку, асядзіш, станіш цішы вады ніжы травы, ня будзіш дзяреўнію варочыць.
Уняць
суняць, прымусіць супакоіцца — успакоіць, суняць с. без злосці; уціхамірыць, усмірыць с. шумлівага; сцішыць, ацішыць, прыцішыць, пацішыць, уцішыць с. часткова, часова; угамаваць с. груба; асадзіць, асеч, зрэзаць с. рэзка, іншаск.; прызваць к парадку, выгнаць (выбіць) дурыкі; збіць (зламаць, абламаць, зрэзаць, спіліць, скруціць) рогі с. строга, патрабавальна.
Унімі ты сваю хуць троху зь ізыком, ато ён у яе дужа доўгій. Як рызріўлася, чуць успакоіў. Некыму цябе суняць, ой, некыму, толька я дыбяруся калі-небудзь. Уціхамірь свайго выпыўзьня, рызбалывыўся большы некуды. Я с табою чыкыцца ня буду, скора усьмірю. Ты сваіх троху сьціш, пряма ны гылывах ходзюць. Даўно прішла пыра цябе ацішыць. Калі цябе ніхто ні пріці-
77 👁