Старонка 215
◀ / 281 ▶
403. Улагодня у настроі — у духу, у настраеніі, пад настраеніем. Каб ні была ўлагодня, набілык ба табе нізаштычка ні дыла б. Ідзі-ка ты пыталкуй с Пыньцялеім, ён, кажыцца, сяньня ў духу. Хуць раз ты прішоў у ныстраеніі. Як толька ў чарку панюхыў, тады ён пыд ныстраеніім, такей мяккій, рызгаворчыстый. 404. Умяшацца умяшацца, унікнуць непасрэдна ў чужыя справы — учаліцца у. часткова; устраць у. энергічна; улезць, падлезць у. недарэчы, неадабр.; увязацца, упутацца у. без патрэбы, неадабр.; уторнуцца, падторнуцца, падторкнуцца у. недарэчы і нечакана, неадабр.; усунуцца, падсунуцца, усунуць нос у. не ў сваю справу, асудж. Ні знаю, што б там було, каб міліцанер ні ўмішаўся. Чаго ты ўчаліўся, у іх свае сямейныя дзялы. Як устряла, як устряла, і рызьвіла, ато пызыбіваліся б. Усігда такей: улезіць, куды яго саўсім ні завуць. А ты чаго яшчэ сюда падлез? Увізаўся ніізьвесна чаго і нашто. Упутыўся, а цяперь ні знаіць, як вылізьць. І ён уторнуўся, як бізь яго ні абыйціцца. А ты чаго патторнуўся? Патторкніцца сы сваім ізыком, як сыбака с хвастом. Каб ты ня ўсунуўся, многа б луччы було. Яшчэ адзін пацсунуўся, ні хвытала тут. Ідзі, ідзі, усунь свой нос, тама цябе дужа, дужа дыжыдаюць, пряма ні даждуцца ніяк. 405. Умяшаць умяшаць, уцягнуць у чужыя справы — уцягнуць у. настойліва; увязаць, упутаць у. без патрэбы; утравіць у. спрытна. Зьмітрачонка глядзі, ён усігда другога любіць умішаць, а сам убок. Я знаю, ты мяне ўзноў уцягніш у якую-небудзь пятлю. Хто другей — не, а ты увяжыш у што хочыш, і так, што ня вылізьць можыць быць. Сам улез і мяне ўпутыў, а нашто ета дзелыць було. Цябе утравюць — ты й палезіш, а тады ныт табою сьміяцца будуць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 281 ▶