Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Прадлаг£ць прапаноўваць, рабіць прадметам выбару— набівацца n. настойліва; суліць n. мякка; паднасіцца n. нетактоўна, не ў час. Я ж табе прідлыгаю i новыю шубу i на сходный цане, чаго ж ты нос верніш. Устреціў Прахора, як пычаў ныбівацца сушынымі грібамі, ні твізацца. Сулілі пяцьсот зы карову, дык ні ддаў, хацеў болыны узяць. Пыднагілыся нейкыя c цубулію з рысткамі, я ні зыхацела браць. 276. Празнішный святочны, прызначаны для святочных, выходных дзён — святошный с., уст.; выхаднэй, выхадный с., неалаг.; чистый c.t абмеж. Справіў два касьцюмы, адзін празьнішный будзіць, другей ны кажный дзень. Вытрісі сьвятошную адзежу ды павесь, ніхай ня пыліцца. Ета выхаднэй пінжак, длі работы вун у вуглу вісіць. Выхадныя плацьці на вешылкых. Купілі шкап: чыстыю адзежыну якую павесіць. 277. Пракарміць пракарміць, прагадаваць пэўны час — перакарміць n. пры абмежаванасці сродкаў, іншаск.; прадзяржаць (прадзёржаць) n. пры вострай абмежаванасці сродкаў; перадзяржаць (перадзёржаць) n. зімовы перыяд. Калі дзьвюх пракорміш, кідай, вясною грошы будуць. Я думыю, што пірякормім: i сьвірепка, i атава, троху резі дыбавім. Во прыдзіржалі i з мылаком, ато думылі збуваць. Як вы прадзержылі столька скыта, ета ж ухаджывыць за ім сколька ўремя нада. Сёліта, відна, абеіх ні пірідзяржым, цяжола. Адзін хвост пірядзержыць ты б ужо мог, тут твыя нірызваротлівысьць, мог такеясякея лубуды нызьбіраць. 278. Пракласць пракласці, зрабіць сцежку, дарогу — пралажыць; пратарыць, набіць n. торны шлях; расцёрць, працёрць n. шлях па снягу; пратаптаць n. шлях (сцежку) пешай хадой; праламаць, праламіць n. уцэла, напрамік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вуглў, дўмылі, сўшынымі, цубўлію
0 👁
 ◀  / 281  ▶