Нечым жа прывініўся: прішоў, раздзеўся, ціхінька лёг, дайжа есьць ні пыпрасіў. У Маўры нядоўга прывінаваціцца: ні на тую масьніцу ступіў — во й вінуват. Прыштрапіўся Мікіта ў Пылагеі, крічыць нешта: кіну, ріну, сам і тапі, і варі. Што ты, сяньня ўзноў праштропіўся, — будзіць узбучка, ня выкруцісься. Ты глядзі: раз прыштрапіў — іна цябе угыманіць можыць. Калі ўжо ў Лявоніхі праштропіш, пышчады ня жджы. Што ён у цябе ўзноў сыгряшыў, узяў чарычку? 271. Праворный праворны, хуткі і спрытны ў справе — паваротлівый п. з спрытнасцю; скорый, быстрый, быйстрый п. да нецярплівасці, іншаск.; круткій, вёрткій п. з незвычайнай спрытнасцю і хуткасцю, іншаск.; абароцістый п. з асаблівым і паспяховым разлікам; растаропный п. з разлікам і развагай. Ны ўсякыю работу праворный, і ні прасьпіць, і ні прыляжыць. Ну што ты хочыш, каб ён табе ў мышыныю дзірьку ўлез, ён і так пываротлівый. Скорый хлапчына, куды хочыш прімудріцца і ўзьбярецца. Быстрым нада быць вы ўсякім дзелі. Ён у яе быйстрый, с-пыд зямлі дыстаніць. Каб ты быў такей круткій ды калхозныга, як ды свайго, табе б і слова ніхто не скызаў. Нё ч чыга мне дужа вёрткім быць. Клім абароцістый хызяін, ён усігда ныпярёд глядзіць і знаіць, што к чаму зьдзелыць. Што за хлопіц урадзіўся ў цябе, ён жа такей рыстаропный, што большы некуды. 272. Прагаладацца прагаладацца, захацець есці — выхартавацца п. добра, іран; прачхацца, вычхацца п. бегаючы, гуляючы (звыч. пра дзяцей); пратрэсца п. у дарозе, іншаск., гумар. Троху прыгылыдаўся, ні мішала б пірікусіць. Як выхыртыісься, зьясі і біз упросыў. Прычхаюцца — самі прідуць, дужа за імі бегыць буду. Ну, што, вычхыўся, можа, крупені наліць? Пыдажджы, прытрясесься — скарінку папросіш, ета пакуль духі ні пыдвяло, дык ты храбір.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁