Старонка 158
◀ / 281 ▶
У яе ўсігда адно: чуць што ні так—пускаіць сьлёзы. Хваціць ужо сырысць рызвадзіць і так мокра, дождж ішоў нідаўна. Пышла замуж за быгаства і сьлізамі зылівалыся ўвесь век. Ні мужык пупаўся, а горя: абліваіцца сьлізамі і днём, і ўноччы. Ні завідый яе жызьні: сьлізамі умываіцца каторый год. Ну што ты даеш волю сьлізам, тут плакым ні пасобіш. Такоя ў яе горя—заходзіцца аць сьлёз. Гурювала, рёвым ріўла і ні зналі, як можна паможч. 268. Плесць плесць, вязаць рэчы з дубцоў, палачак, вяровак шляхам пляцення — кавярзаць п. няўмела; гламаздаць, грамаздаць п. абы-як, груба. Дзед мой толька лыкывыя лапці ўмеў плесьць, а бацька й вярёвышныя. Кывірзаіць карзінку трецьцій дзень. Так ні плятуць, а глымыздаюць. Грымыздаў нешта, гываріў, кашолку хочыць зьдзелыць, прасіла панебніцу выбрыць — ні ўзяўся і ні пашоў. 269. Порціць псаваць, прыводзіць у нягоднасць — гадзіць п., брудзячы ці ламаючы; глуміць п. бессэнсоўна; гамзіць, бузаваць п. не зберагаючы (звыч. адзенне); плюгавіць п. канчаткова; паганіць, партачыць, паскудзіць п. здзекліва; псаваць п., кніжн., рэдкаўж. Ходзіць і порціць дзеріўцы, дык я яго прутым с сада. Разьві яны ядуць, яны толька гадзюць. Відзіш яго работу, толька глуміць. Глумяць,— во і ўсё іхнія дзела. Ні гамзі-ка ты ў грязь чыстыя адзежыны. Нічога ні бірягець, што ні спраў, бузуіць. Я б новыга тулупа ні плюгавіў, ета вешч. Нашто табе пыганіць чыстыя вядро, налі ў якей чыряпок. За што ня возьміцца, усё пыртачыць. Паскудзіць усё чыста, а папробый-ка скызаць што — дрень будзіш. І адзежу псуець, і вобуў, нічагенічка ні бірягець. 270. Правініцца правініцца, стаць вінаватым — правінаваціцца п., малаўж.; праштрапіцца, праштропіцца, праштрапіць, праштропіць п. яўна, жарт.; саграшыць п. нядобра, іншаск., жарт.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 281 ▶