Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
У яе ўсігда адно: чуць што ні так—пускаіць сьлёзы. Хваціць ужо сырысць рызвадзіць i так мокра, дождж ішоў нідаўна. Пышла замуж за быгаства i сьлізамі зылівалыся ўвесь век. Hi мужык пупаўся, а горя: абліваіцца сьлізамі i днём, i ўноччы. Hi завідый яе жызьні: сьлізамі умываіцца каторый год. Ну што ты даеш волю сьлізам, тут плакым ні пасобіш. Такоя ў яе горя—заходзіцца аць сьлёз. Гурювала, рёвым ріўла i ні зналі, як можна паможч. 268. Плесць плесць, вязаць рэчы з дубцоў, палачак, вяровак шляхам пляцення — кавярзаць n. няўмела; гламаздаць, грамаздаць n. абы-як, груба. Дзед мой толька лыкывыя лапці ўмеў плесьць, a бацька й вярёвышныя. Кывірзаіць карзінку трецьцій дзень. Так ні плятуць, a глымыздаюць. Грымыздаў нешта, гываріў, кашолку хочыць зьдзелыць, прасіла панебніцу выбрыць — ні ўзяўся i ні пашоў. 269. Порціць псаваць, прьіводзіць у нягоднасць — гадзіць n., брудзячы ці ламаючы; глуміць n. бессэнсоўна; гамзіць, бузаваць n. не зберагаючы (звыч. адзенне); плюгавіць n. канчаткова\ паганіць, партачыць, паскудзіць n. здзекліва; псаваць n.} кніжнрэдкаўж. Ходзіць i порціць дзеріўцы, дык я яго прутым с сада. Разьві яны ядуць, яны толька гадзюць. Відзіш яго работу, толька глуміць. Глумяць,— во i ўсё іхнія дзела. Hi гамзі-ка ты ў грязь чыстыя адзежыны. Нічога ні бірягець, што ні спраў, бузуіць. Я б новыга тулупа ні плюгавіў, ета вешч. Нашто табе пыганіць чыстыя вядро, налі ў якей чыряпок. За што ня возьмідца, усё пыртачыць. Паскудзіць усё чыста, a папробый-ка скызаць што — дрень будзіш. I адзежу псуець, i вобуў, нічагенічка ні бірягець. 270. Правініцца правініцца, стаць вінаватым — правінаваціцца n., малаўж.; праштрапіцца, праштропіцца, праштрапіць, праштропіць n. яўна, жарт.; саграшыць n, нядобра, іншаск жарт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бузўіць, глўміць, паскўдзіць, плятўць, прўтым, штрбпіць
1 👁
 ◀  / 281  ▶