Пахудзець пахудзець, зрабіцца худым — схудзець, схуднець, п. раптоўна; з'ехаць п., іншаск., адм.; асунуцца п. хваравіта; зліняць п., скінуць паўнату, іран.; перапасць, спасць п. значна; ссохнуць, высахнуць, аташчаць, сташчаць п. вельмі; счахнуць п. паступова, вельмі; стусмець п. ад гора, перажыванняў; счатніць, вычатніць п. вельмі ад працяглай хваробы; вычаўрыць, выпетрыць п. празмерна; дайціць п. празмерна, іншаск.; дайціць да ручкі п. празмерна; спасць з цела п. значна. Пухудзеў ты ладныга, прошлый раз паўнейшый быў. І нядоўга ліжала, а схудзела пырядышна. Схуднелі абоя, ета ні ў маткі родныя ім було, як сыр у масьлі кычаліся. Дужа зьехыў за етыя гады. Макріда асунулыся, а жывець жа у выгыдзі. Нада ж так асунуцца зы якога паўгода. Пыглядзі, як зьліняў за ета ўремя. Піріпала, здорыва піріпала, раншы куды жырней была. На цела яшчэ дзяржыцца, а зь ліца дужа спаў. Столька атлежыць— ні хыця ссохніш. І ёсьць жа што і піць, і есьць, а высых — адны вочы блішчаць. Нешта ты саўсім атышчаў, ні ў маткі табе вылежывыцца. Хваціла ім, стышчалі, кожа ды косьці асталіся. Чаго ты так шчах, ці цябе новыя жонка ня корміць, ці пры старыю многа думыіш. Стусьмела і стусьмела, і пыпраўкі ніякія німа. Саўсім шчатніла, гаворіць, усярёдку нешта баліць і баліць. Устреціла яго, глянула — ажно спужалыся: нада так чылавеку вычытніць. Ды чаго хвароба дывіла: вычыўріў— чуць ны ныгах дзяржыцца. Пыглядзела, як Аўдоткіна нявестка выпітріла, — у такея сьвякровы кусок у рот ні палезіць. Такей худэй, так дайшоў, аж глядзець страшна. Дайшоў да ручкі, кожа ды косьці, ныўряд ці акліяіць. За етыя месіцы ён саўсім спаў сь цела, а быў жа сьлімень, сьлімень. Пацяраць згубіць, страціць па няўважлівасці — абраніць, вываліць з. носячы; страціць з. вельмі патрэбнае, уст., рэдкаўж.; уцяраць з. патрэбнае, руск.; пасеяць з. неабходнае пад рукі, іншаск., асудж.; згыркаць з. па недаравальнай бяспечнасці, груб. Айдзе я мог пыціряць тапор, ні дадумыюся. Абраніў ножык, а цяперь вазьмі трясцы, чым хлеба атрезыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁