Старонка 151
◀ / 281 ▶
мыладымі конімі будзьця ны-чыку, растреплюць — будзіця сыбіраць айдзе дугу, айдзе каток. Було бяды: пынісла жарёбка і рызьнісла ўсё і саміх чуць ні пызыбівала, і сыма як ні зыдавілыся. Пахараніць пахаваць, закапаць у зямлю нябожчыка — схараніць п. урачыста; схаваць п. паважна; закапаць, зарыць п. сціпла, іншаск.; прыдаць зямле п. з вялікім жалем, рэдкаўж. Пыхыранілі ны днях старыю, што ж, пыд дзівяноста прыжыла. Еткыга хлопца схыраніць, як толька ў маткі серца ні рызарьвецца. Стыріка схувалі, а ўсьлед за ім і старуха пышла на тэй сьвет. Доўга ліжаў пластом, ні пыднімаўся, а ўчора зыкыпалі. Зарылі, ніхай ляжыць, нугурюваўся і біз рукі, і біз нагі. Аджжыў сваё Пынас, учора прідалі зямле. Пахожый падобны, знешне адпаведны другому — паходжый п., малаўж.; вылітый, выкапаный, чыстый, увесь, увесь чыста, як дзве каплі вады, жывэй (жывый) партрэт п. вельмі; із аднаго цеста, адной масці, намалёваный (намаляваный), выпісаный, і крошачкі (рохтачкі) падабраць п. вельмі, гумар. Твой сын на дзеда ня дужа пахожый. Родныя браты, а адзін ны днаго ні паходжы нісколька, як ні днае маткі. Ваша дзяўчонка вылітыя мама. Ну ты ўжо ні гыварі, дзіцёнык — выкыпыный бацька, ні ткажысься. Чыстый дзед, як хто нумулюваў. Пыглядзі ты ны яго, зь ліца увесь бацька. Увесь чыста матка, дайжа паходка яе. Сашка з Мархвыю як дзьве каплі вады, ні атлічыш адну ад другея. Таня жывэй партрет Верка, і кулдыячыць, як тая. Сын жывый партрет бацька, дайжа ныгамі так кріўляіць. Хлопцы із аднаго цеста, зразу відна, і паходка адна, і ўхватка як у аднаго. Усе троя адной масьці, кажный пызнаіць, што Сярьгеіва прірода. Твой меншый — нымалёвыный бацька. Тут ужо матка нумулюваныя. Што ўжо гываріць, кажный пызнаіць: выпісыный бацька. Увесь баба, і крошычкі пыдыбраў. Дужа пахожа ны матку, і рохтычкі пыдыбрала.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 281 ▶