прачуханка н. з лаянкай; чос, тропка, баня н. з асаблівай злосцю і лаянкай.
Далі яму ладный ныгыняй, толька круціўся і красьнеў як рак. Ні хацеў паслухыць — будзіць табе сяньня праборка. Тваё прыбіраньня ім дайжа і ні брыдзіць. Што, была ўзбучка, ці я ні кызаў табе, што палучыш. Дай, дай яму ныхлабучку, каб другей раз знаў, што ні нада так дзелыць. Удзьвюх яны устроілі Сьціпану гылывамойку ладнаю. Ня бойсь, ні спужаўся твае пручуханкі, адбег і крічыць: «Дзелыў і дзелыць буду!» Дывалі яму ладна чосу, ці дос, ці яшчэ, ці яшчэ, ці дос. Дужа ён баіцца твае трёпкі. Ня хочыць і вухым весьць ны вашу баню.
185. Надаедлівый
надакучлівы, такі, які надакучае—надаядлівый; надаядлый н. вельмі; дакушный, дакушлівый н. пастаянна; дакарыцельный н. педантычна; назойлівый н. пастаяннай навязлівасцю; навязлівый, навязчывый н. навязлівасцю; халёрный, халёрашный н. вычвараннем, іншаск.
Толька ныжраўся ат пуза і ўзноў склініць, ныдаедлівый маліц. Пірістаньця быць еткімі ныдыядлівымі. Усігда ты была ныдыядлыя. Раншы ты ня быў дакушным. Такей дакушлівый, мурзапон, с кружэлкымі нейкімі вун носіцца. Старый дыкаріцільный: то яму ні так, ета ня етык, будзіць бурчэць, і бурчэць. Кылі будзіш еткій назойлівый, нічога ні куплю. Дужа нывязьлівыя, усігда б ёй ныдыідаць. Такей нывяжчывый сы сваім канькыньнім. Абоя халерныя, адзін другога стоюць. Ну й халерышный жа ты чылавек, усёдно як дзіцёнык.
186. Надзёцца
адзецца, адзець на сябе вопратку — адзёцца а., кніжн., малаўж.; напрануцца а. у верхняе; накамсацца а. у вельмі многае, іран.; прыпарадзіцца, сурадзіцца а. па-святочнаму не ў пору; начапурыцца, прычапурыцца а. па-святочнаму без патрэбы, іншаск., гумар.; прыбрацца, нарадзіцца а. па-святочнаму; абрадзіцца а. па-святочнаму, іран.; прынарадзіцца, паднарадзіцца а. па-святочнаму нечакана, гумар.; начыканіцца, прычыканіцца а. ярка, гумар.; разадзёцца а. багата; прыфранціцца а. франтам, гумар.; вырадзіцца а. крыкліва, неадабр.
115 👁