яльна, неалаг.; навясціцца н. спецыяльна, неалаг.; малаўж.; праведаць н., не асабліва затрымліваючыся; схадзіць у атведкі н., сабраўшыся ў адпаведнасці з традыцыяй (хворага, парадзіху); паказаць вочы н. дзеля прыстойнасці, неадабр. У скрысеньня сыбралыся і наведыла усю сваю радню. Пыдажджы, пыдажджы, атведыю калі і цябе. Нада було б к сваім атведыцца, ды ўсё ўремя ня выбіру. Схаджу-ка я, сястру даведыюся. Во спасібычка табе, што ты ні забыла мяне, нывясьціла. Даўно зьбіралыся, можа як на будушчый нядзелі нывяшчуся. Ці ні зьбіраісься ты днямі сваіх у Падлужжы праведыць? У Праскоўіныя нявесткі сын, нада схадзіць у атведкі. Ты ўжо хуць ба вочы калі дзеля людзей пыкызаў. 183. Нагаварыць нагаварыць, сказаць шмат рознай няпраўды — наплесць н. глупстваў; накляпаць н. хлусні; напець н. хлусні з хітрасцю, іншаск.; наюдзіць н. хлусні з мэтай падвесці; натрапаць, набаўтаць, набалматаць, набалбатаць н. лішняга; нагарадзіць н. бязглуздзіцы; намалоць н. пустога; набушмаціць н. хлусні, хвалячыся. Ныгыварілі, ныплялі, што ён і такей, і сякей, і разьеткій. Прішла, ныпліла, ныпліла усякія лухты ніпыцьсіваныя і пышла дальшы. Ні была ж ба іна Шаўронкыю, каб ны чылавека ні ныкліпаць. Буваіць, праўду скажуць, а буваіць, ныпяюць разныя лухты. Наюдзілі, што іна і рыстыкая, і рысьсікая, і піряеткыя, ня дзеўка ўжо, а ніізьвесна хто. Вот у цябе прівычка, каб абізацільна нытріпаць, чаго й ні було. Чаго ты ўзноў тут нубуўтала? Ныбалмочыць ну любога, а тады: я ні кызала і ні знаю. Любіць ныбылбытаць ны другога етый сьвецкій. Другей раз такоя ныгародзюць, што думыў ба — ні прідумыў у жысьць. Ён нешта раншы чуў, а тут яшчэ нымалолі,— прішоў аж кіпіць. Нехта нубушмаціў, аткуль ба ж тэй знаў, сь кім я стыяла. 184. Наганяй наганяй, строгае ўнушэнне — праборка, прабіранне н. з працяглым ушчуваннем; узбучка, нахлабучка н. са злосцю; галавамойка н. з працяглым ушчуваннем, неалаг.;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁