прачуханка н. з лаянкай; чос, тропка, баня н. з асаблівай злосцю i лаянкай. Далі яму ладный ньігыняй, толька круціўся i красьнеў як рак. Hi хацеў паслухыць — будзіць табе сяньня праборка. Тваё прыбіраньня ім дайжа i ні брыдзідь. Што, была ўзбучка, ці я ні кызаў табе, што палучыш. Дай, дай яму ныхлабучку, каб другей раз знаў, што ні нада так дзелыць. Удзьвюх яны устроілі Сьціпану гылывамойку ладныю. Ня бойсь, ні опужаўся твае пручуханкі, адбег i крічыць: «Дзелыў i дзелыць буду!» Дывалі яму ладна чосу, ці дос, ці яшчэ, ці яшчэ, ці дос. Дужа ён баіцца твае трёпкі. Ня хочыць i вухым весьць ны вашу баню. 185. Надаёдлівый надакучлівы, такі, які надакучае—надаядлівый; надаядлый н. вельмі; дакушный, дакушлівый н. пастаянна; дакарыцельный н. педантична; назбилівый н. пастаяннай навязлівасцю; навязлівый, навязчывый н. навязлівасцю; халёрный, халёрашный н. вычвараннем, іншаск. Толька ныжраўся ат пуза i ўзноў окліміць, ныдаедлівый маліц. Пірістаньця быць еткімі ныдыядлівымі. Усігда ты была ныдыядлыя. Раншы ты ня быў дакушным. Такей дакушлівый, мурзаіюн, c кружэлкымі нейкімі вун носіцца. Старый дыкаріцільный: то яму ні так, ета ня етык, будзіць бурчэць, i бурчэць. Кылі будзіш еткій назойлівый, нічога ні куплю. Дужа нывязьлівыя, усігда б ёй ныдыідаць. Такей нывяжчывый сы сваім канькыньнім. Абоя халерныя, адзін другога стоюць. Hy й халерышный жа ты чылавек, усёдно як дзіцёнык. 186. Надзёцца адзецца, адзець на сябе вопратку — адзёцца а кніжн., малаўж.; напрануцца а. у верхняе; накамсадца а. у вельмі Многае, іран.; прыпарадзіцца, сурадзіцца a. па-святочнаму не ў пору; начапурыцца, прычаіпурыцца a. па-святочнаму без патрэбы, іншаск., гумар.; прыбрацца, нарадзіцда a. па-святочнаму; абрадзіцца a. па-святочнаму, іран.; прынарадзідда, паднарадзіцца а. па-святочнаму нечакана, гумар.; начыканіцца, прычыканідца а. ярка, гумар.; разадзёцца a. багата; прыфранціцца а. франтам, гумар.; вьградзіцда a. крыкліва, неадабр
Дадатковыя словы
бўдзіш, дакўшлівый, дакўшный, дакўшным, назбйлівый, напранўцца, ныхлабўчку, палўчыш, паслўхыць, ўзбўчка
0 👁