Старонка 83
◀ / 273 ▶
жыў, каб піріт табою стынавіліся ў струнку. Ці відзіш ты, як выцягыіцца ў струнку пірідзь зьвіньнявою. Зак. Стаць (выцягнуцца) у струнку. Яны цябе пріжмуць, дык ні хыця станіш у струнку. Выцігнуўся ў струнку піряць цесьцім, ні знаіць, ны якой наге ступіць. Узмацн.-множн. Павыцягывацца ў струнку. Дужа ўжо зыбігаюць перід Стыхванывічу, як ён ідзець, дык пывыцягывыюцца ў струнку: «Здрастуйця, Стыхванывіч»,— а ён пысьміхаіцца, знаіць, к чаму «Здрастуйця». Станавіцца на горла (глотку). Груба, нахабна дабівацца. Ого, якей ныхальный, ён табе на горла становіцца, з зубоў ірьвець. Абоя на глотку становюцца, во чаго аддаю. Зак. Стаць на горла (глотку). Прісталі, прічапіліся: дай, дай, пряма на горла сталі, ну й аддаў. Другому гатовы на глотку стаць, а свайго ні на грош ня ўпусьцюць. Гл. Наступаць на горла. Станавіцца на крывую дарожку. Рабіць несумленна, злачынна. Есьлі пашлі кынпаніі, выпіўкі, гарелычка — ета ясна, што становіцца ны крівую дарожку,— ніхай вун у кніжку глядзіць. Зак. Стаць на крывую дарожку. Зы дзіцёнкым змалку глядзі ды ў руках дзяржы, а як станіць ны крівую дарожку, тады позна і войкыць, і вохкыць. Станавіцца на пуць ісцінный, жарт. Рабіцца сталым, разумным. Цяперя ты с Паўлікым астарожна, ён ужо становіцца на пуць ісьцінный. Зак. Стаць на пуць ісцінный. Дажджэсься, станіць ета аторва на пуць ісьцінный, кылі хочыш і ны два пуці станіць: і тут нап'ецца, і там будзіць цмыгыць. Параўн. Настаўляць на пуць ісцінный. Станавіцца на сваё места. Займаць становішча ў адпаведнасці з магчымасцямі. Коля ня с тых, што быстра становюцца ны сваё места, такея ня дужа сваё места знаюць. Зак. Стаць на сваё места. Трошку былі пычалі зыдывацца — як жа, ета мы, а тады сталі ны сваё места. Станавіцца на якар, жарт. Асталёўвацца на жыхарства. Нада стынавіцца ны якырь, хваціць цігацца па сьвету як бяздольніку. Зак. Стаць на якар. Няўжэлі ета Максімыў сын стаў ны якырь, ну ні ждала я, ні ждала. А наш Якыў стаў ны якырь. Станавіцца (паднімацца) дыба, рэдкаўж. Рашуча пя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 273 ▶