Старонка 82
◀ / 273 ▶
віць точкі над і, сколька ж зь етым можна вазіцца. Я пакуля што ні зьбіраюся ставіць кропкі над і, пыгляджу, што яны дальшы будуць дзелыць. Стынавілі б вы ўжо точкі над і, нічога зь естыя вазьні ні палучыцца. Доўга мяне угыварівыў: стынаві ты кропкі над і, яны ніплахея людзі. Зак. Паставіць точкі (кропкі) над і. Ладна, пыставім точкі над і, ты мне за мёд усё сплоціш, а я ў суд ні пыдам. Мы скызалі, пыставілі кропкі над і, нічога пірядумывыць ня будзім. Працягл.-фінальн. Наставіць точкі (кропкі) над і. Ета рысьцяпа ныставіць точкі над і, будзіць ныстаўліна. Паехылі, нічога ня кончылі, ні пыгыварілі,— во табе й ныставілі кропкі над і. Ставіць (станавіць) у тупік. Бянтэжыць да разгубленасці. Як возьміцца спрашывыць, дык ставіць іх ны кажным шагу у тупік. Ніхай, што язык хырашо падвешын, а Пуўлючок усякій раз становіць яго у тупік. Зак. Паставіць у тупік. Так пыставілі ў тупік, што сядзеў рызявіўшы рот і ні знаў, пра што скызаць. Ставіць у вугал, рэдкаўж. Бянтэжыць. Толіка ставіць у вугыл проста, сколька ён учыўся, ты папробый спрасі пра што ў Сямёна. Зак. Паставіць у вугал. Яго і нечыга пыставіць у вугыл, ён нічога ні знаіць. Ставіць (устаўляць) палкі ў калёсы. Знарок рабіць перашкоды. Ці я сам ня чуствыю, ці што, мне Ігарёнык ставіць палкі ў калёсы. Нарошня ўстыўляюць палкі ў калёсы, натура ў іх тыкая. Зак. Паставіць (уставіць) палкі ў калёсы. Ну раз ба ён мне пыставіў палкі ў калёсы, ну два, а большы б ні зыхацеў, я атвучыў ба. Усё було ны мазі, а тута яны уставілі палкі ў калёсы. Узмацн. Паўстаўляць (паўставіць) палкі ў калёсы. Ета ж пыўстыўлялі палкі ў калёсы, каб хуць чым дапеч. У саміх ня выпыліла, дык другім пыўставілі палкі ў калёсы. Працягл.-фінальн. Наўстаўляць (даўстаўляць) палкі ў калёсы. Ныўстыўляіць палкі ў калёсы, палучыць калі ат мяне. Дыўстыўляў палкі ў калёсы, прыздравілі як належыць. Ставіць хрэст, кніжн. Заканчваць, спыняць, канчаць. Мы ставіць хрест на ўсім етым ні зьбіраімся, мы йшчэ пываюім. Зак. Паставіць хрэст. Ніхай ба яшчэ раз пыгываріць і каб на етым пыставіць хрест. Станавіцца (выцягывацца) ў струнку, іран. Празмерна дагаджаць, выражаючы пачцівасць. Ты ішчэ ні зуслу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶