Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
піріпалкі. Такую вайну прайціць ніўрядзімым — нада ў сарочкі радзіцца. Рад не абходзіцца (без каго), цяп., np. Пра назойлівасць, умешванне без патрэбы. Біз вас ряд нійдзе ні апходзіцца, усюдых вы ўлезіця раншы ўремя. Бісь цябе ні ў адным дзелі ряд ні апхадзіўся. Рад абходзіцца. Ня думыю, што ряд бяс тых гэрчыкыў апходзіцца. A разьві бісь Пітрыка ряд апхадзіўся калі-небудзь? Зак. Рад не абайшоўсЯг np., буд. I ўчора бізь яго ряд ні абыйшоўся, зыявіўся: вот ён я. Я знаю, што бязь іх ряд ні абойдзіцца, яны ўсігда первыя ны такоя дзела. Рад абайшоўся. Вот відзіш, i бісь цябе ряд абыйшоўся. Ого, глядзі, біс Кузьмы тут ряд абойдзіцца, ён первый пріляціць. Рады няма, цяп., прбуд. Пра немагчымасць знайсці выйсце. Я й так зь імі, i етык, а рады німа. Узноў рызбалелыся ныга, луманула — рады німа. Пы днаму яны нічога, дзеці як дзеці, а ўмесьці зь імі ж рады ні було. Ciчас табун ходзіць, а выб'юць выгын, рады ня будзіць, ня ўдзержыш. Параўн. Д а в а дь рады. Разажваць i ў рот укласць (пакласць, улажыць, палажыць). Дэталёва i грунтоўна растлумачыцъ. Сам троху думый, ато ты хочыш, каб табе ўсё рызыжвалі i ў рот уклалі. Рызажві i ў рот пыкладзі, дык i тады ді рызьбярецца. Hy, кажыцца ж, рызыжвалі i ў рот улажылі, дык не ж, усё пірікруціў шывырыт-навывырыт, ці так сушчэп'я будзіць дзіржацца. Прівык ужо, каб яму рызыжвалі i ў рот пылажылі. Незакадзінк. Жваць i ў рот класць (лажыць). Усё вам нада жваць i ў рот класьць, каб самім падумыдь ды рызыбрацца, дык не. Жвіця яму i ў рот лажыця увы ўсякый мелычы, у самым пустом дзелі. Узмацн. Паразажваць i ў рот паўкладываць. Ці яшчэ i вам нада пырызыжваць i ў рот пыўкладывыць, ці вы самі ні пынімаіця, што к чаму. Разарэніе галавы. Вялікія клопаты. Ета ж мне рузуренія гылавы c пацьдёлкым: як яго збыць. Рузуренія гылавы ета крыша, нада брадца: дождж во пашоў — усё ў хаді атплавіла. Разбівацца ў блін (ляпёшку, доску). Прыкладаць вялікія намаганні. Анька усігда была тыкая, у доску, бувала, рызьбівалыся, а дыстывала кусок хлеба. Ахота мне дужа рызьбівацца ў ляпёшку, каб ім було хырашо. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбюць, луманўла, сушчэпя
3 👁
 ◀  / 273  ▶