ны матку. Незак., рэдкаўж. Садзіцца на месце. ён а д н о слова скажыць, дык сыдзяцца на месьці. Узмацн. Пасесць на месце. Мяне ня дужа хочуць слухыць, Ільля як зайдзіць, пысядуць на месьці. Параўн. На том ме с це с e с ц ь. Сесць дзёўбам (крыцаю). Не развівацца, не расці, не рухацца. I с харошыя пароды пырысяткі, a селі дзёўбым, пызыкыжанелі i ні растуць; пы чатырі месіцы скора, а ім i месіц ні дасі. Што етыму ячменю сёліта? — сеў кріцыю, саўсім німа росту. Ніхай ты сядзіш кріцыю i прікымянеіш. Сесць на места. Суняцца, супакоіцца. Я i гываріць ні пычыла, а ён ужо сеў на места. Незак., рэдкаўж. Садзіцца на места. Прі мне садзіцца на места, ня жджэць мае ласкі. Узмацн. Пасесць на места. Ці пысядзіця вы мне на места, ай за ремінь брацца нада. Параўн. С а д з і ц ц а на с в а ё ме с т а. Сесць у галаве, рэдкаўж. Пастаянна памятацца i турбаваць. Буваіць, Ірунда ікая сядзіць у гылаве i ўсё думыіцца. Зак. Засесць у галаве. Крепка яму Танька засела ў гылаве, усё пры яе i гываріў ба i гываріў. Сёмая (сядзьмая) вада на кісялі (кісяле), гумар. Сваяк, але вельмі далёкі. Паўлюк нам сёмыя выда ны кісялі, во ікая ён нам рыдня. Ты ёй сёмыя выда ны кісяле. Ныйшлася мне рыдня — сідзьмая выда ны кісяле. Сілы няма. Вельмі, надзвычай, празмерна. Сілы німа, хочыцца ім зьбегыць ны Сьвітазерья. Пымяш толька бутылычку, сілы німа будзіць канькыць. Сілы німа аньціресна глядзець. Сказаць сваё слова. Праявіць, даць адчуць цвёрдасць, прынцыповасць. Тута i Максім скызаў сваё слова, ато б яны ня дужа на што глядзёлі. Скакаць (плясаць) пад дудку (чыю). Рабіць так, як камусьці патрэбна або хочацца. Доўга яны скыкалі пут Кузьмову дудку. ГІыд вашу дудку мы плісаць ні станім, ні надзейціся. Абмеж. Паскакаць (паплясаць) пад дудку (чыю). Первый гады ён крепка паць цесьціву дудку пыскыкаў. Пыплісалі пад дудку етых чарцей, ува ўсім чысьцінька слухылі. Законч. Адскакаць (адплясаць) пад дудку (чыю), Ацскыкаў пад іхнію дудку, большы ні за
3 👁